Wikiversity
Выгляд
← красавік → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | |||||
2024 |
7 красавіка — дзевяноста сёмы (дзевяноста восьмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 451: Гуны захапілі Мец пад час свайго пахода ў Галію.
- 1141: Ва Уінчэстэры Мацільда, дачка Генрыха I, была абвешчана каралевай Англіі.
- 1348: Карл IV заснаваў універсітэт у Празе.
- 1837: Упершыню апублікавана казка «Русалачка» Ханса Крысціяна Андэрсена.
- 1948: Заснавана Сусветная арганізацыя аховы здароўя.
- 1951: У Лондане заснаваны Каардынацыйны камітэт беларускіх арганізацый у Вялікабрытаніі.
- 1992: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Латвіяй.
- 2005: Джалал Талабані заступіў на пасаду Прэзідэнта Ірака.
- 2018: ЗША, Францыя і Вялікабрытанія нанеслі серыю ракетных удараў па ўрадавых аб’ектах у Сірыі.
Нарадзіліся
- 1613: Герард Доў, нідэрландскі мастак (пам. 9.2.1675)
- 1652: Клімент XII, Папа Рымскі
- 1727: Мішэль Адансон, французскі батанік
- 1772: Шарль Фур'е, французскі філосаф
- 1821: Шарль Бадлер, французскі паэт (пам. 1867)
- 1884: Браніслаў Маліноўскі, англійскі этнограф і сацыёлаг польскага паходжання (пам. 16.5.1942)
- 1889: Габрыела Містраль, Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры
- 1897: Юрый Лістапад, настаўнік, кіраўнік беларускага руху на Случчыне (пам. 5.7.1938)
- 1920: Раві Шанкар, індыйскі музыкант і кампазітар
- 1926: Ён ван Руд, нідэрландскі імунолаг
- 1927: Валерый Паўлавіч Міронаў, беларускі артыст балета
- 1930: Іў Рашэ, французскі прадпрымальнік, заснавальнік вядомай карпарацыі Yves Rocher (пам. 26.12.2009)
- 1939: Фрэнсіс Форд Копала, амерыканскі кінарэжысёр
- 1944: Герхард Шродэр, канцлер ФРГ
- 1947: Валерый Славук, беларускі мастак
- 1954: Джэкі Чан, ганконгскі і амерыканскі акцёр, каскадзёр, кінарэжысёр
- 1971: Гіём Дэпардзьё, французскі акцёр
Памерлі
- 1614: Эль Грэка, іспанскі мастак (нар. 1541)
- 1625: Адрыян ван дэн Спігель, італьянскі анатам і хірург
- 1834: Жан-Луі Мары Пуарэ, французскі святар, батанік і падарожнік
- 1849: Іозеф Франц Карл Амрын, канцлер Швейцарыі
- 1860: Караль Падчашынскі, архітэктар (нар. 7.11.1790)
- 1938: Сюзанна Валадон, французская мастачка
- 1955: Тэда Бара, амерыканская актрыса
- 1973: Язэп Дыла, беларускі пісьменнік і культурны дзеяч (нар. 14.4.1880)
- 1983: Ларыса Геніюш, беларуская паэтэса, грамадскі дзеяч беларускага адраджэння (нар. 9.8.1910)
- 1996: Жорж Жэрэ, французскі акцёр
Святкуюць
- Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы ў хрысціян усходняга абраду.
- Сусветная арганізацыя аховы здароўя — Сусветны дзень здароўя.
- Арменія: Дзень маці і прыгажосці.
- Кыргызстан: Дзень народнай Красавіцкай рэвалюцыі
- Мазамбік: Нацыянальны жаночы дзень
- Руанда: Дзень нацыянальнай жалобы
- Танзанія: Дзень шэйха Абейд Амані Карумэ