LIMSwiki
Змест
POSIX (англ.: Portable Operating System Interface for Unix — Пераносны інтэрфейс аперацыйных сістэм Unix) — набор стандартаў, якія апісваюць інтэрфейсы паміж аперацыйнай сістэмай і прыкладной праграмай. Стандарт створаны для забеспячэння сумяшчальнасці розных UNIX-падобных аперацыйных сістэм і пераноснасці прыкладных праграм на ўзроўні зыходнага кода, але можа быць выкарыстаны і для не-Unix сістэм. Серыя стандартаў POSIX была распрацавана камітэтам 1003 IEEE. Міжнародная арганізацыя па стандартызацыі (ISO) сумесна з Міжнароднай электратэхнічнай камісіяй (IEC) прынялі гэты стандарт (POSIX) пад назвай ISO/IEC 9945.
Назва «POSIX» была прапанавана Рычардам Столманам[1]. Уводзіны ў POSIX.1 сцвярджае: «Чакаецца вымаўленне „позікс“ як „пазітыў“, а не „посікс“. Вымаўленне апублікавана ў мэтах абнародавання стандартнага спосабу спасылкі на стандартны інтэрфейс аперацыйнай сістэмы». «POSIX» з'яўляецца зарэгістраваным таварным знакам IEEE[1].
Задачы
- садзейнічаць спрашчэнню пераносу кода прыкладных праграм на іншыя платформы;
- спрыяць вызначэнню і ўніфікацыі інтэрфейсаў загадзя падчас праектавання, а не падчас іх рэалізацыі;
- захоўваць па магчымасці і ўлічваць усе галоўныя, створаныя раней і тыя, што знаходзяцца ва ўжыванні, прыкладныя праграмы;
- вызначаць патрэбны мінімум інтэрфейсаў прыкладных праграм, для паскарэння стварэння, ухвалення і зацвярджэння дакументаў;
- развіваць стандарты ў кірунку забеспячэння камунікацыйных сетак, размеркаванай апрацоўкі даных і абароны інфармацыі;
- рэкамендаваць абмежаванне ўжывання бінарнага (аб'ектнага) кода для праграм у простых сістэмах.
Змест
Стандарт складаецца з чатырох асноўных раздзелаў:
- Базавыя вызначэнні (Base definitions) — спіс асноўных вызначэнняў і пагадненняў, ужываных у спецыфікацыях, і спіс загалоўкавых файлаў мовы Сі, якія павінны быць прадстаўлены адпаведнаму стандарту сістэмай.
- Абалонка і утыліты (Shell and utilities) — апісанне утыліт і каманднай абалонкі sh, стандарты рэгулярных выразаў.
- Сістэмныя інтэрфейсы (System interfaces) — спіс сістэмных выклікаў мовы Сі.
- Абгрунтаванне (Rationale) — тлумачэнне прынцыпаў, ужываных у стандарце.
Версіі
- POSIX.1, Каранёвыя службы (уключае стандарт ANSI C) (IEEE Std 1003.1-1988)
- Стварэнне і кіраванне працэсамі
- Сігналы[6]
- Выключэнні плаваючай коскі
- Парушэнні сегментацыі
- Забароненыя дырэктывы
- Памылкі шыны
- Таймеры
- Аперацыі над файламі (каталогамі)
- Каналы
- Бібліятэка C (Стандартны С)
- Інтэрфейс і кантроль уводу-вываду
- Трыгеры працэсаў
- POSIX.1b, Пашырэнні рэальнага часу (IEEE Std 1003.1b-1993)
- Планіроўка прыярытэтаў
- Сігналы рэальнага часу
- Таймеры і сінхранізацыя
- Семафоры
- Перадача паведамленняў
- Падзяляльная памяць
- Асінхронны і сінхронны ўвод-вывад
- Інтэрфейс блакавання памяці
- POSIX.1c, Пашырэнні ніцей выканання (IEEE Std 1003.1c-1995)
- Стварэнне, кантроль і завяршэнне выканання ніцяў
- Планавальнік ніцяў
- Сінхранізацыя ніцяў
- Апрацоўка сігналаў
POSIX-сумяшчальныя АС
У залежнасці ад ступені сумяшчальнасці са стандартамі, АС могуць быць цалкам альбо часткова сумяшчальныя з POSIX. Сертыфікаваныя прадукты можна знайсці на сайце IEEE.[2] Бясплатны доступ да версіі стандарту IEEE Std 1003.1-2004 знаходзіцца на сайце The Open Group.[3]
Цалкам POSIX-сумяшчальныя
Цалкам адпавядаюць адной з версій стандарту POSIX:
- A/UX
- BSD/OS
- HP-UX
- IBM AIX
- Integrity і яе мікраядро µ-velosity
- IRIX
- LynxOS
- Mac OS X
- Minix
- MPE/iX
- OpenSolaris
- OpenVMS
- QNX
- RTEMS
- Solaris
- UnixWare
- VxWorks
Пераважна POSIX-сумяшчальныя
Афіцыйна не сертыфікаваныя як POSIX-сумяшчальныя, але пераважна адпаведныя:
- BeOS
- FreeBSD
- Linux (большасць дыстрыбутываў — гл. LSB)
- NetBSD
- Nucleus RTOS
- OpenBSD
- Sanos
- SkyOS
- Syllable
- VSTa
- Symbian OS (з дапамогай PIPS)
- DragonFlyBSD
POSIX для Windows
- Cygwin — забяспечвае частковую адпаведнасць POSIX для некаторых прадуктаў Microsoft Windows.
- UnxUtils — набор утыліт з POSIX-асяроддзя.
- Microsoft POSIX subsystem, неабавязковая падсістэма Windows.
- Microsoft Windows Services for UNIX — забяспечвае поўную адпаведнасць POSIX для некаторых прадуктаў Microsoft Windows. Аперацыйныя сістэмы на базе Windows NT да Windows 2000 мелі POSIX-узровень, убудаваны ў АС, і UNIX Services for Windows прадстаўлялі UNIX-падобнае асяроддзе. Для Windows XP, Windows Services for UNIX павінны быць усталяваны для POSIX-сумяшчальнасці. UNIX-падсістэма ўбудавана ў Enterprise і Ultimate рэдакцыі Windows Vista і не можа быць дададзена ў іншыя рэдакцыі.
- UWIN ад AT&T Research забяспечвае POSIX па-над Win32 API.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ а б POSIX® 1003.1 Frequently Asked Questions (FAQ Version 1.12) (англ.)(недаступная спасылка) (2 лютага 2006). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2018. Праверана 5 сакавіка 2008.
- ↑ POSIX(недаступная спасылка). Standards. IEEE. Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2010. Праверана 14 ліпеня 2009.
- ↑ The Open Group(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 30 ліпеня 2014.
Літаратура
- System application program interface (API) [C Language]: ISO/IEC 9945-1, ANSI/IEEE Std 1003.1. — New York: IEEE, 1996. — ISBN 1-55937-573-6