LIMSwiki
Выгляд
← красавік → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | |||||
2024 |
25 красавіка — сто пятнаццаты (сто шаснаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 1457 да н.э.: Егіпецкі фараон Тутмос III з XVIII-й дынастыі перамог кіраўніка Кадзеша ў бітве пры Мегіда і пачаў аблогу Мегіда
- 1859: Пачалося будаўніцтва Суэцкага канала.
- 1918 Фракцыя «Менскага беларускага прадстаўніцтва» на пасяджэнні Рады БНР ініцыявала прыняцце тэлеграмы кайзеру Вільгельму II, у якой заяўлялася, што будучыню Беларусі яны бачаць пад апекай германскай дзяржавы.
- 1943: Савецкі Саюз разарваў дыпламатычныя адносіны з польскім урадам у эміграцыі.
- 1945: На Эльбе каля Таргаў сустрэліся часткі войскаў СССР і ЗША.
- 1982: Брытанскія сілы высадзіліся на востраве Паўднёвая Георгія, які раней быў захопленым аргенцінцамі.
- 1991: Удзельнікі палітычнай стачкі ў Оршы блакіравалі чыгуначны вузел.
- 2005: Балгарыя і Румынія падпісалі дагавор аб далучэнні да Еўрасаюза.
- 2015: Разбурана землетрасеннем вежа Дхарахара ў Катманду, якая ўваходзіла ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Нарадзіліся
- 32: Марк Сальвій Атон, імператар рымскі
- 1214: Людовік IX, кароль Францыі
- 1284: Эдуард II, кароль Англіі
- 1433: Юрый Дзмітрыевіч Звенігародскі, вялікі князь маскоўскі, звенігародскі і галіцкі
- 1599: Олівер Кромвель, лорд-пратэктар Англіі, Шатландыі і Ірландыі (пам. 3.9.1658)
- 1608: Гастон Арлеанскі, герцаг Анжуйскі
- 1818: Фёдар Буслаеў, гісторык рускай мовы (пам. 12.8.1897)
- 1874: Гульельма Марконі, італьянскі радыётэхнік і прадпрымальнік, адзін з вынаходнікаў радыё (пам. 20.7.1937)
- 1921: Карэл Апель, нідэрландскі мастак
- 1922: Томас Мальданада, аргенцінскі мастак і дызайнер
- 1929: Івет Уільямс, новазеландская лёгкаатлетка
- 1939: Зінаіда Бандарэнка, беларуская тэлевядучая
- 1945: Б’ёрн Крысціян Ульвэус, шведскі спявак, музыкант, кампазітар. Адзін з заснавальнікаў квартэта ABBA.
- 1946: Уладзімір Жырыноўскі, расійскі палітычны дзеяч
- 1947: Ёхан Кройф, нідэрландскі футбаліст і трэнер
Памерлі
- 1196: Альфонса II Цнатлівы, кароль Арагонскі
- 1295: Санча IV Кастыльскі, кароль Кастыліі і Леона
- 1342: Бенедыкт XII, Папа Рымскі
- 1566: Луіза Лабэ, французская паэтэса
- 1595: Тарквата Таса, італьянскі паэт
- 1744: Андэрс Цэльсій, шведскі астраном і фізік (нар. 27.11.1701)
- 1800: Уільям Купер, англійскі паэт
- 1886: Эжэн Ізабэ, французскі мастак-марыніст
- 1899: Герман Вісліцэнус, нямецкі мастак
- 1911: Эміліа Сальгары, італьянскі пісьменнік
- 1938: Мікалай Гікала, савецкі палітык (нар. 20.3.1897)
- 1949: Янкель Адлер, мастак
- 1950: Гуд'ёўн Самуэльсан, ісландскі архітэктар
- 1960: Ільмары Крон, фінскі кампазітар, музыказнавец
- 1969: Маргарыта Ксіргу, іспанская актрыса
- 1972: Віктар Войтанка, беларускі грамадскі дзеяч, лекар, святар (нар. 6.11.1912)
- 1976: Кэрал Рыд, брытанскі кінарэжысёр
- 1978: Зента Маўрыня, латышская пісьменніца
- 1995: Джынджэр Роджэрс, амерыканская актрыса
- 2008: Энрыка Данаці, амерыканскі мастак
- 2021: Джон Конрадс, аўстралійскі плывец, алімпійскі чэмпіён
Святкуюць
- Егіпет: Дзень вызвалення Сіная
- Італія: Дзень вызвалення ад фашызму
- Партугалія : Дзень свабоды
- Паўночная Карэя: Дзень Карэйскай Народнай Арміі
- Эсваціні: Дзень нацыянальнага сцяга
- Фарэрскія астравы: Дзень сцяга
- Дзень ДНК