LIMSwiki
Змест
Выгляд
Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
1921 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Падзеі
- 16 студзеня: Падпісаны саюзны дагавор паміж БССР і РСФСР.
- 18 студзеня: Заснавана Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі.
- 1 лютага: Спыніла дзейнасць Ваенна-дыпламатычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі, якую ўзначальваў Кастусь Езавітаў (адкрытая ў верасні 1919).
- 10 лютага: У складзе Наркамата асветы БССР створана Навукова-тэрміналагічная камісія з мэтай распрацоўкі тэрміналогіі на беларускай мове.
- 25 лютага: Часці Чырвонай арміі захапілі Тбілісі.
- 13 сакавіка: Абвешчана незалежнасць Манголіі ад Кітая.
- 17 сакавіка: Канстытуцыя Польшчы ўсталявала ў краіне парламенцкую рэспубліку.
- 18 сакавіка: Падпісаны Рыжскі мірны дагавор паміж Польшчай з аднаго боку, РСФСР і УССР з другога боку.
- 21 сакавіка: Пачатак новай эканамічнай палітыкі ў Савецкай Расіі.
- 1 ліпеня: Зацверджаны статут Таварыства беларускай школы, створанага ў Вільні.
- 9 ліпеня: Кангрэс ЗША зацвердзіў закон аб стварэнні хоўмлендаў для гавайцаў (англ. Hawaiian Homes Commission Act).
- 14 верасня: У Вільні выйшаў першы нумар штотыднёвіка «Беларускія ведамасці».
- 28 верасня: У Празе скончылася Першая Усебеларуская канферэнцыя — сход прадстаўнікоў беларускіх арганізацый з Заходняй Беларусі, Латвіі, Літвы, Германіі, Чэхаславакіі, на якім быў ухвалены прынцып незалежнасці і непадзельнасці Беларусі і названы ворагамі беларускага народа ўсе хто прызнае Рыжскі мірны дагавор (пач. 25.9.1921).
- 30 кастрычніка: Афіцыйна адкрыўся Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
- 7 снежня: Па ініцыятыве Браніслава Тарашкевіча ў Радашковічах заснавана Таварыства беларускай школы.
Нарадзіліся
- 1 студзеня: Антоніа Пеліча, італьянскі ваенны дзеяч, гісторык і пісьменнік
- 5 студзеня: Фрыдрых Дзюрэнмат, швейцарскі драматург
- 26 студзеня: Акіо Морыта, японскі бізнесмен, заснавальнік кампаніі Sony
- 30 студзеня: Іван Шамякін, народны пісьменнік Беларусі (пам. 14.11.2004)
- 10 лютага: Сямён Пустэльнікаў, Герой Савецкага Саюза, ураджэнец Беларусі (пам. 5.2.1945)
- 22 лютага: Жан-Бедэль Бакаса, прэзідэнт ЦАР
- 6 сакавіка: Фахд ібн Абдэль Азіз ас-Сауд, 5-ы кароль Саудаўскай Аравіі
- 29 красавіка: Мікола Ермаловіч, беларускі гісторык і пісьменнік (пам. 5.3.2000)
- 12 мая: Іозеф Бойс, нямецкі мастак
- 4 ліпеня: Жэрар Дэбро, амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1983)
- 14 ліпеня: Сікста Дуран-Бальен, эквадорскі палітык
- 19 ліпеня: Разалін Сасмэн Ялаў, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне (1977)
- 11 жніўня: Алекс Хейлі, амерыканскі пісьменнік
- 12 верасня: Станіслаў Лем, польскі пісьменнік-фантаст (пам. 27.3.2006)
- 30 верасня: Дэбора Кер, брытанская актрыса
- 16 кастрычніка: Анджэй Мунк, польскі кінарэжысёр
- 25 кастрычніка: Міхай I, апошні кароль Румыніі (пам. 5.12.2017)
- 21 лістапада: Янка Юхнавец, беларускі паэт (пам. 6.1.2004)
- 23 лістапада: Атамар Крэйча, чэшскі акцёр і рэжысёр
- 15 снежня: Сцяпан Александровіч, беларускі літаратуразнавец, доктар філалагічных навук (пам. 1.5.1986)
Памерлі
- 2 студзеня: Франц фон Дэфрэгер, аўстрыйскі мастак
- 17 сакавіка: Мікалай Жукоўскі, рускі навуковец (нар. 17.1.1847)
- 8 лютага: П. А. Крапоткін, рускі географ, гісторык, тэарэтык анархізму
- 4 ліпеня: Антоні Грабоўскі, польскі інжынер-хімік, адзін з першых паэтаў на эсперанта
- 16 снежня: Каміль Сен-Санс, французскі кампазітар і дырыжор