LIMSwiki
Змест
Унга | |
---|---|
англ. Unga | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 442,188 км² |
Насельніцтва | 1 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 0 чал./км² |
Размяшчэнне | |
55°15′35″ пн. ш. 160°40′40″ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Унга (англ.: Unga) — найбуйнейшы востраў у групе архіпелага Шумагіна. Уваходзіць у склад амерыканскага штата Аляска. Плошча — 442,188 км². У 2000 г. на востраве жыў 1 чалавек.
Геаграфія
Унга месціцца ў заходняй частцы заліва Аляска за 6,3 км на поўдзень ад паўвострава Аляска. Раён месцазнаходжання вызначаецца высокай сейсмічнай актыўнасцю. Суша складзена гранітамі і асадкавымі вулканічнымі пародамі. Для пейзажаў характэрны скалы і россыпы буйнога друзу. Найвышэйшы пункт дасягае 696 м. Востраў знакаміты рэшткамі акамянелых раслін, якія захаваліся са старажытных часоў.
Клімат марскі прахалодны. Узімку на паўднёвым узбярэжжы частыя штормы. На большай частцы вострава дамінуе тундравая і лугавая расліннасць.
Гісторыя
Востраў Унга быў адкрыты расійскай экспедыцыяй на чале з Вітусам Берынгам у 1741 г. Сучасная назва паходзіць ад наймення алеуцкай вёскі Ougnagok (Ounga), якая ўпершыню ўзгадваецца на востраве ў 1833 г. Асноўнымі заняткамі мясцовых жыхароў былі рыбалоўства і здабыча марскіх футравых звяроў. Паселішча было ліквідавана да канца XX ст. у сувязі са сталым памяншэннем насельніцтва.
Паселішча Унга ў 1910—1916 гг.:
-
Агульны выгляд
-
Гавань
-
Будынак турмы