LIMSwiki

Правіць спасылкі
Дацкая мова
Саманазва dansk[1]
Краіны
Арганізацыя, якая рэгулюе [d]
Агульная колькасць носьбітаў
  • 6 000 000 чал.
  • 5 520 860 чал. (2012)[2]
  • 5 621 380 чал. (2012)[3]
Класіфікацыя
індаеўрапейскія мовы
германскія мовы
скандынаўскія мовы
Scandinavian languages[d]
East Scandinavian[d]
дацкая мова
Пісьменнасць лацінскае пісьмо
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 дат 178
ISO 639-1 da
ISO 639-2 dan
ISO 639-3 dan
WALS dsh
Ethnologue dan
Linguasphere 52-AAA-cc
ABS ASCL 1501
IETF da
Glottolog dani1284 і dani1285
Вікіпедыя на гэтай мове

Да́цкая мо́ва (дацк.: dansk, dansk sprog) — мова ўсходнескандынаўскай падгрупы германскай групы індаеўрапейскай сям’і моў. На дацкай мове размаўляюць прыкладна 5,5 мільёнаў чалавек — у Даніі, уключна з Грэнландыяй і Фарэрскімі астравамі, дзе яна афіцыйная; у Паўднёвым Шлезвігу ў Германіі, дзе яна мае статус абароненай мовы меншасці; у Ісландыі, дзе гэта першая замежная мова ў школах.

Класіфікацыя

Банер «Вывучай дацкую мову» ў Фленсбургу, Германія

Дацкая мова належыць да паўночнагерманскай альбо скандынаўскай галіны індаеўрапейскай моўнай сям’і, у якую акрамя дацкай уваходзяць шведская, нарвежская, ісландская і фарэрская мовы. Сярод скандынаваў дацкая, нароўні з нарвежскай і шведскай мовамі, класіфікуюцца як кантынентальныя, а не астраўныя — ісландская і фарэрская. Адметнымі асаблівасцямі кантынентальных моваў з’яўляюцца спрашчэнне сістэмы скланення слоў і значная роля запазычанняў у словаўтварэнні. Носьбіты кантынентальных скандынаўскіх моў адносна лёгка разумеюць адзін аднаго, у тым ліку ў вуснай і ў пісьмовай камунікацыі.

Гісторыя

Як шведская, нарвежская, фарэрская, а таксама ісландская, дацкая мова паходзіць ад старажытнаскандынаўскай мовы, рунічныя надпісы якой датуюцца III стагоддзем нашай эры. У эпоху вікінгаў прыкладна ў IX — сярэдзіне XII стагоддзяў у мове адбыліся значныя змены. Яны прывялі да з’яўлення адрозненняў паміж усходнескандынаўскімі, якія далі пачатак дацкай і шведскай мовам, і заходнескандынаўскімі дыялектамі, якія далі пачатак нарвежскаму нюнорску, фарэрскай і ісландскай мовам.

У гісторыі дацкай мовы вылучаюць тры перыяды: агульнаскандынаўскую мову-аснову (III—IX стагоддзі), старажытнадацкую мову (IX—XVI стагоддзі) і новадацкую мову (з XVI стагоддзя), якая ўключае сучасную дацкую мову (XX стагоддзе).

Шведскі мовазнаўца Эліяс Весен пісаў, што «з гістарычнага пункту гледжання ўсе скандынаўскія гаворкі мелі адзіную мову, якая змянялася геаграфічна». У IX стагоддзі з агульнаскандынаўскай мовы-асновы з’яўляюцца тры галіны, адна з іх утварыла ўласна дацкую мову, але да пачатку XIII стагоддзя ўсе скандынаўскія гаворкі мелі назву «наша мова» альбо пазначаліся ў выглядзе назвы dönsk tunga, што была ў саксаў, праз якіх быў кантакт з паўднёвым краем Скандынавіі. Толькі з пачатку XIII стагоддзя да заходнескандынаўскіх нарвежскай і ісландскай пачала ўжывацца назва norrøn tunga або norrønt mál, саманазва шведскай мовы ўпершыню з’явілася ў XIV стагоддзі.

Дыялекты

Дацкая мова мае значную колькасць мясцовых дыялектаў, якія падзяляюцца на тры часткі:

  • Астравы:
    • Зеландская
    • Фюнская
    • дыялекты паўднёвых дацкіх астравоў
  • Заходнеданскі (юцкі):
  • Усходні:

Дыялектныя межы размытыя. Аддаленыя дыялекты Ютландыі і Борнхальма ўяўляюць пэўныя цяжкасці для разумення іншымі.

Напісанне

Дацкі алфавіт заснаваны на базе лацінскага. У дацкай мове 29 літар. Асобнымі літарамі лічацца Ææ, Øø, Åå. Літары Qq, Ww, Zz сустракаюцца толькі ў замежных словах.

Літары алфавіта Назвы літар
Аа а'
Bb be'
Cc se'
Dd de'
Ee e'
Ff εf
Gg ge'
Hh hɔ'
Ii i'
Jj jɔð
Kk kʰɔ'
Ll εl
Mm εm
Nn εn
Oo o'
Pp pʰe'
Qq kʰu'
Rr εɹ
Ss εs
Tt tʰe'
Uu u'
Vv ve'
Ww dɔbəldve'
Xx εgs
Yy y'
Zz sεd
Ææ ε'
Øø ø'
Åå ɔ'

Гл. таксама

Зноскі