LIMSwiki
Зьмест
Выгляд
← красавік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | |||||
2024 год Усе дні |
25 красавіка́ — 116-ы дзень году (115-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 251 дзень.
Падзеі
- 1719 — пабачыла сьвет першае выданьне раману Даніеля Дэфо «Рабінзон Круза»
- 1826 — у Вялікабрытаніі запатэнтавалі першы аўтамабіль з рухавіком унутранага згараньня
- 1859 — распачалося будаўніцтва Суэцкага каналу
- 1867 — улады Японіі адкрылі Токіё для замежнага гандлю
- 1901 — у штаце Нью-Ёрк упершыню ў сьвеце ўвялі аўтамабільныя нумары
- 1931 — створанае Беларускае аб’яднаньне пралетарска-калгасных пісьменьнікаў (праіснавала год)
- 1945 — сустрэча на Эльбе савецкіх і амэрыканскіх войскаў
- 1946 — у Рэгенсбургу (Нямеччына) адбыліся асьвячэньне і першая служба ў беларускай праваслаўнай царкве
- 1953 — часопіс «Nature» апублікаваў рэвалюцыйны артыкул «Малекулярная структура нуклеінавых кісьляў»
- 1974 — Рэвалюцыя гвазьдзікоў
- 2004 — адбыўся II Усебеларускі сход інтэлігенцыі
- 2005 — Баўгарыя і Румынія падпісалі дамову пра далучэньне да Эўразьвязу
- 2006 — тэрарыстычны акт у эгіпецкім курортным горадзе Дахаб, загінула 22 чалавекі, больш за 150 паранена
Нараджэньні
- 32 — Марк Сальві Ота, рымскі імпэратар
- 1599 — Олівэр Кромўэл, ангельскі вайсковец і палітык
- 1657 — Імрэ Тэкэлі, вугорскі шляхціч, князь сяміградзкі
- 1824 — Самуіл Магілевер, піянэр рэлігійнага сіянізму і адзін з заснавальнікаў руху «Хавявэй Сіён»
- 1868 — Раман Скірмунт, беларускі і польскі грамадзка-палітычны дзяяч, буйны землеўладальнік
- 1900 — Вольфганг Паўлі, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы за 1945 год
- 1926 — Яфрэм Сакалоў, савецкі партыйны дзяяч, быў Першым сакратаром ЦК КПБ з 1987 да 1990 году
- 1939 — Зінаіда Бандарэнка, беларуская тэлевядучая
- 1945 — Б’ёрн Ульвэўс, швэдзкі сьпявак, музыкант, кампазытар, адзін з заснавальнікаў квартэта ABBA
- 1946 — Уладзімер Жырыноўскі, расейскі палітычны дзяяч, старшыня ЛДПР
- 1947 — Ёган Кройф, нідэрляндзкі футбаліст і трэнэр
- 1949 — Ядвіга Паплаўская, беларуская сьпявачка
Сьмерці
- 1938 — Павал Горын-Каляда, беларускі навуковец, дзяржаўны дзяяч
- 1969 — Маргарыта Шыргу, гішпанская акторка
- 1971 — Яўген Голант, расейскі пэдагог, прафэсар
- 1975 — Віктар Войтэнка, беларускі палітычны і рэлігійны дзеяч
- 1980 — Алеха Карпэнт’ер, кубінскі пісьменьнік і музыказнаўца
- 1995 — Джынджэр Роджэрз, амэрыканская акторка й танцоўшчыца, уладальніца прэміі «Оскар» 1940 году
- 2024 — Юры Вальмус, беларускі кампазытар
Вонкавыя спасылкі
25 красавіка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў