LIMSwiki
Зьмест
Рыека | |||||
харв. Rijeka | |||||
| |||||
Краіна: | Харватыя | ||||
Жупанія: | Прыморска-Горанская | ||||
Плошча: | 44 км² | ||||
Вышыня: | 0 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2011) | |||||
колькасьць: | 128 624 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 2923,27 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 051 | ||||
Паштовы індэкс: | 51000 | ||||
Нумарны знак: | RI | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 45°20′0″ пн. ш. 14°26′0″ у. д. / 45.33333° пн. ш. 14.43333° у. д.Каардынаты: 45°20′0″ пн. ш. 14°26′0″ у. д. / 45.33333° пн. ш. 14.43333° у. д. | ||||
Рыека | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.rijeka.hr/ |
Рые́ка (па-харвацку: Rijeka) — горад у Харватыі ў паўночнай Далмацыі недалёка ад Істрыі. Галоўны марскі порт і трэці паводле велічыні горад у Харватыі пасьля Загрэбу і Спліту. Ён разьмешчаны ў Прыморска-Горскай жупаніі ў Кварнэрскай затоцы на Адрыятычным моры. Насельніцтва места складае 128 624 жыхароў на 2011 год[1]. Гарадзкая аглямэрацыя ўключае ў сябе сумежныя гарады і муніцыпалітэты і мае насельніцтва больш чым 240 000 чалавек.
Гістарычна склалася, што з-за свайго стратэгічнага становішча, а таксама дзякуючы разьмяшчэньню глыбакаводнага порту, горад быў мэтай уладаньня асабліва сярод Італіі, Вугоршчыны і Харватыі. Дэмаграфічныя паказчыкі гораду мяняліся ў горадзе шмат разоў за апошнія стагодзьдзя. Паводле зьвестак перапісу насельніцтва 2011 году, пераважная большасьць грамадзянаў (82,52%) складаюць харваты, нароўні зь невялікай колькасьцю басьнійцаў, італьянцаў і сэрбаў.
Эканоміка гораду ў значнай ступені залежыць ад суднабудаваньня і марскога транспарту. У Рыецы месьцяцца Харвацкі нацыянальны тэатар імя Івана Зайца, а таксама Рыецкі ўнівэрсытэт, заснаваны ў 1973 годзе[2].
Лінгвістычна, акрамя харвацкай, насельніцтва таксама выкарыстоўвае свой уласны ўнікальны дыялект вэнэцыянскай мовы — фіюманскі дыялект. Носьбітамі гэтага дыялекту зьяўляюцца прыкладна 20 тысячаў чалавек сярод аўтахтонных харватаў і розных меншасьцяў. У горадзе ёсьць асобны раён Трсат, які зьяўляецца турыстычнай славутасьцю Харватыі і месцам паломніцтва каталікоў.
У 2016 годзе Рыека была абрана ў якасьці культурнай сталіцы Эўропы 2020 году, разам з ірляндзкім горадам Голўэй[3].
Крыніцы
- ^ «Population by Age and Sex, by Settlements, 2011 Census: Rijeka». Croatian Bureau of Statistics.
- ^ «From The Beginning…» University of Rijeka.
- ^ «Croatian city Rijeka wins European Capital of Culture in 2020». Shanghai Daily.