LIMSwiki

Муж (сужэнец) — мужчына ў дачыненьні да жанчыны, якая знаходзіцца зь ім у шлюбе, г.зн. жонкі.

На побытавым узроўні адрозьніваюць грамадзянскі шлюб і афіцыйны шлюб. Часам лічыцца, што калі мужчына супольна з жанчынай жывуць, вядуць гаспадарку і (альбо) маюць дзяцей, але не зарэгістравалі шлюб афіцыйна, то яны знаходзяцца ў грамадзянскім шлюбе. А калі зарэгістравалі — у афіцыйным шлюбе. Але гэта памылковае меркаваньне. З пункту гледжаньня закону адрозьніваюць грамадзянскі шлюб і царкоўны шлюб паводле месца рэгістрацыі ў дзяржаўных органах улады або ў царкве ці касьцёле.