LIMSwiki

Правіць спасылкі
Газэтны шапік

Газэ́та (італ. gazetta) таксама ґазэ́та[a] — від папяровага сродку масавай інфармацыі, пэрыядычнасьць выданьня якога, звычайна, часьцей чым раз на тыдзень.

Назоў паходзіць ад манэты, якую ў XVI стагодзьдзі плацілі за рукапісны аркуш навінаў у Вэнэцыі. Сучасныя газэты зь вялікімі накладамі могуць мець рэгіянальныя дадаткі, ці проста рэгіянальныя адрозьненьні ў аб’явах, рэкляме і г. д. Існуюць газэты, якія выдаюцца нават у некалькіх краінах. Існуюць газэты, існаваньне якіх абмежавана часам ці накладам, напрыклад фэстывальныя газэты ці газэты якія распаўсюджваюцца на вялікіх (шматдзённых) выставах. Звычайная газэта — адзін, альбо некалькі лістоў друкаваных на газэтнай паперы, нават калі выдаюцца радзей чым раз на тыдзень.

Гісторыя

29 сакавіка 168 г. у Старажытным Рыме пачалі выдаваць рукапісныя скруткі «Штодзённыя справы рымскага народу» пра падзеі ў месьце, якія вывешваліся на пляцах і дастаўляліся ўрадоўцам ды патрыцыям[1]. Газэты ў сучасным разуменьні гэтага слова ўзьніклі ў пачатку XVII стагодзьдзя на тэрыторыі Сьвятой Рымскай імпэрыі Нямецкай нацыі: спачатку ў 1605 годзе ў Страсбургу друкаром Ёганам Каролюсам была заснаваная газэта «Relation aller Fürnemmen und gedenckwürdigen Historien», вядомая таксама як «die Straßburger Relation»[2], а ў 1609 годзе ў Вольфэнбютэлі пабачыла сьвет Aviso — цяпер гэта найстарэйшая газэта, што захавалася да нашага часу. Крыху пазьней газэты зьявіліся і ў іншых краінах: La Gazette ў Францыі (1631, праіснавала да 1915)[3], Post och Inrikes Tidningar у Швэцыі (1645, першапачаткова называлася Ordinari Post Tijdender; зьяўляецца найстарэйшай у сьвеце газэтай, што выходзіць безь перапынку з часу заснаваньня[4], з 2007 году — толькі ў электронным выглядзе)[5]. Першая штодзённая газэта (выдавалася 6 дзён у тыдзень) узьнікла ў Ляйпцыгу ў 1650 годзе.

Беларусь

Першую беларускамоўную газэту «Мужыцкая праўда» выдавалі ў 1862—1863 гадах Кастусь Каліноўскі і яго паплечнікі[6]. У 1941 годзе ў Беларусі выходзіла 162 газэты з разавым накладам у 1067 тыс. асобнікаў[7]. У 2010 годзе з 713 найменьняў газэтаў толькі 185 (26%) выдавалася на беларускай мове. З гадавога накладу ў 510,3 млн асобнікаў толькі крыху больш як чвэрць выходзіла па-беларуску. У разавым накладзе (8,1 млн асобнікаў) на беларускамоўныя газэты прыпадала толькі 1,2 млн асобнікаў (14,8%)[8]. У 2013 годзе 90 з больш як 130 раённых, гарадзкіх і абласных газэтаў Беларусі былі самаакупнымі. Агульным разавы наклад мясцовых газэтаў складаў 991 000 асобнікаў, што перавышала наклад агульнакраёвых газэтаў[9].

Заўвагі

  1. ^ У 70-х гадах, пры аналізе мовы пісьменьнікаў з Маладэчанскага раёну, быў зафіксаваны варыянт вымаўленьня /Ґазэта/ (з выбухным ґ) (А.І. Падлужны, «Фанетыка беларускага слова»)

Крыніцы

  1. ^ Дзьве даты 29 сакавіка // Зьвязда : газэта. — 29 сакавіка 2012. — № 60 (27175). — С. 12. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ http://www.gralon.net/articles/news-et-media/magazines/article-histoire-de-la-presse--des-premiers-journaux-a-nos-jours-1339.htm
  3. ^ Ivan Chupin, Nicolas Hubé et Nicolas Kaciaf, Histoire politique et économique des médias en France, La Découverte, 2009, 126 p. (ISBN 978-2-7071-5465-1), p. 12
  4. ^ Lönnroth Lars, Delblanc Sven, red (1999). Den svenska litteraturen. 1, Från runor till romantik : 800—1830. Stockholm: Bonnier. sid. 207. Libris 8233782. ISBN 91-0-056773-6
  5. ^ https://web.archive.org/web/20190626201006/https://poit.bolagsverket.se/poit/PublikPoitIn.do)
  6. ^ Цікава ведаць // Кантакт. — 30 сьнежня 2010. — № 4 (4). — С. 7.
  7. ^ Цікава ведаць // Кантакт. — 25 лістапада 2010. — № 3 (3). — С. 4.
  8. ^ Беларускую мову лічаць роднай 5 млн. 58 тыс. жыхароў Беларусі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 20 лютага 2012 г. Праверана 21 лістапада 2020 г.
  9. ^ Мясцовыя навіны — у рэжыме анлайн // Зьвязда : газэта. — 12 сьнежня 2013. — № 234 (27599). — С. 1. — ISSN 1990-763x.