LIMSpec Wiki
Змест
Крыштаф Радзівіл | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Леў Сапега | ||||||
Пераемнік | Януш Кішка | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Леў Сапега | ||||||
Пераемнік | Януш Тышкевіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Янавіч Глябовіч | ||||||
Пераемнік | Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Караль Хадкевіч | ||||||
Пераемнік | Януш Кішка | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
22 сакавіка 1585[1][2] |
||||||
Смерць |
19 верасня 1640[3][1][…] (55 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Радзівілы | ||||||
Бацька | Крыштаф Радзівіл Пярун[4] | ||||||
Маці | Кацярына з Тэнчынскіх | ||||||
Жонка | [d][5][4] | ||||||
Дзеці | Януш Радзівіл[4], [d][4], Мікалай Радзівіл[d][4], Ежы Радзівіл[d][4], Альжбета з Радзівілаў[d][4] і [d][4] | ||||||
Веравызнанне | кальвінізм | ||||||
Дзейнасць | [d][6], дзяржаўная служба[6] і палітыка[6] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Крыштаф Радзівіл (22 сакавіка 1585 — 19 лістапада 1640) — грамадскі і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Гетман польны літоўскі (1615—1635), кашталян (1633) і ваявода віленскі (1633—1640), вялікі гетман літоўскі (1635—1640).
Біяграфія
Паходзіў з біржанскай лініі Радзівілаў, сын Крыштафа Мікалая Радзівіла Перуна і Кацярыны з Тэнчынскіх. Меў трох зводных братоў па маці і аднаго па бацьку, а таксама сястру Эльжбету, жонку Льва Сапегі. Хоць яго маці і сястра былі каталічкамі, сам ён быў выхаваны ў кальвінізме, рэлігіі бацькі.
Крыштаф атрымаў грунтоўную адукацыю ў пратэстанцкіх універсітэтах на Захадзе: Гайдэльбергу і Лейпцыгу. Таксама здзейсніў паездку з наведваннем іншых пратэстанцкіх універсітэтаў у Базелі, Нідэрландах і Францыі.
Быў маршалкам дэпутацкага гуртка вальнага сойма Вялікага Княства Літоўскага 1615 і 1618 гадоў.
Пасол на сойм 1606 года, сойм 1615 года, сойм 1618 года ад Вількамірскага павета, пасол на сойм 1616 года ад Новагародскага павета, пасол на звычайны сойм 1623 года. Пасол ад Слонімскага павета на сойме 1620 года. Пасол ад Новагародскага павета на сойме 1624 года і надзвычайным сойме 1626 года (не прысутнічаў). Пасол ад Вількамірскага павета на сойме 1625 года, звычайным сойме 1626 года, надзвычайным сойме 1629 года. Пасол на сойм 1629 года ад Упіцкага павета. Пасол ад Лідскага павета на сойм 1631 года. Пасол на канвакацыйны сойм 1632 года ад Віленскага павета. Быў электарам Уладзіслава IV Вазы ад Віленскага ваяводства ў 1632 годзе, падпісаў яго pacta conventa.
У маладосці, разам з бацькай, удзельнічаў у вайне са Швецыяй, таксама ў вайне з Расіяй (1609—1619). Падчас вайны са шведамі ў 1617—1618 гадах паказаў сваю энергію і талент, адваяваў некалькі страчаных раней крэпасцяў. У 1622 годзе адбіў, пераважаючае па колькасці шведскае войска, якім камандаваў шведскі кароль Густаў Адольф.
Вызначыўся ў вайне Рэчы Паспалітай з Расіяй (1632—1634) за Смаленск. Пасля некалькіх месяцаў, на чале аслабленай літоўскай арміі, здолеў трымаць у аблозе Смаленск і дачакацца польскай дапамогі на чале з Уладзіславам IV. Пасля прыбыцця палякаў прымаў удзел ва ўзяцці горада. Затым узначаліў смелы рэйд у глыб расійскай тэрыторыі. Узнагароджаны вялікай літоўскай булавой.
Зацяты кальвініст, праціўнік каталіцкага духавенства і Жыгімонта Вазы, на элекцыю пасля яго смерці, прывёў з сабою некалькі тысяч узброенных салдат і дамовіўся пра дапамогу з боку брандэнбургскага курфюрста, для забеспячэня абароны сваіх адзінаверцаў.
Пахаваны ў Кейданскім кальвінскім зборы.
Рэлігійная дзейнасць
На працягу ўсяго жыцця быў руплівым эеангелістам-рэфарматам і шчодрым апекуном Віленскай злучнасці, якая называла яго «панам і першым пасля Бога абаронцам». У адрозненне ад многіх магнатаў ён удзельнічаў у кальвінісцкіх сінодах — быў дырэктарам сінодаў у 1614 і 1627 гадах. Абараняць яго імкнуліся і кальвінісцкія цэрквы ў Кароне. Яго турбавалі як зарплаты кальвінісцкіх пастараў у яго маёнтках, так і будаўніцтва новых кальвінісцкіх касцёлаў. У 1631 годзе ў Кейданах разам з жонкай Ганнай, народжанай Кішка, заснаваў новы манументальны мураваны касцёл, прэзбітэрый, гімназію, кватэру для настаўніка і шпіталь, надаў ім 2000 злотых.
Вельмі цяжка перажыў суд над віленскім касцёлам у 1640 годзе, на якім Уладзіслаў IV не толькі не пакараў каралеўскім прысудам вінаватых у нападзе на касцёл, але і загадаў перанесці яго за гарадскія сцены і забараніў пробашчам душпастырскую дзейнасць у горадзе. Ён удзельнічаў у якасці сведкі з боку сваіх адзінаверцаў. Па сведчаннях сучаснікаў, ён памёр спустошаным ад паварота падзей.
Яго прыхільнасць да кальвінізму стала прычынай таго, што Жыгімонт III Ваза гадамі блакаваў яго вылучэнне ў сенат. У апошняе яго ўзвёў толькі Уладзіслаў IV Ваза.
Нягледзячы на прыхільнасць да кальвінізму, ён быў талерантным чалавекам, сябраваў, напрыклад, з біскупам Яўстахіем Валовічам. Падчас соймаў 1611 і 1632 гадоў ён адмовіўся ад прасоўвання патрабаванняў сваіх прыхільнікаў, калі каталікі пагражалі разагнаць соймы.
Сям’я
У 1606 годзе ажаніўся з аднаверніцай Ганнай з Кішкаў (пам. 1642), спадчынніцай вялізных маёнткаў, у тым ліку Кейданаў. З іх чатырох дзяцей выжылі двое:
- Януш (1612—1655), гетман вялікі літоўскі, ваявода віленскі
- Катажына (1614—1674), жонка Юрыя Караля Глябовіча.
Аказваў таксама маёмасную, а потым і асабістую апеку пляменніку Багуславу Радзівілу. Ён быў вельмі блізкі да сваёй дачкі Катажыны, якая не менш займалася рэлігійнымі справамі.
Крыніцы
- ↑ а б Lundy D. R. Prince Krzysztof Radziwill // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Pas L. v. Prince Kristupas Radvila // Genealogics — 2003.
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ а б в г д е ё ж Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.