LabLynx Wiki
Змест
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Ташке́нт (узб.: Toshkent, Тошкент) — сталіца Узбекістана. Найбуйнейшы па колькасці насельніцтва горад Узбекістана і Цэнтральнай Азіі, цэнтр Ташкенцкай гарадской агламерацыі, найважнейшы авіяцыйны, чыгуначны і аўтамабільны вузел, а таксама палітычны, эканамічны, культурны і навуковы цэнтр краіны.
Адміністрацыйна Ташкент дзеліцца на 11 раёнаў.
Гісторыя
Упершыню ўпамінаецца ў кітайскіх хроніках канца 2 — пачатку 1 стагоддзя да н.э. пад назвай Юні. У 4-5 стагоддзях н.э. нарадское паселішча Чач (Шаш) у цэнтры земляробчага аазіса, на перакрыжаванні гандлёвых шляхоў паміж Усходам і Еўропай. У 6 стагоддзі ў складзе Цюркскага каганата. У 8-9 стагоддзях пад назвай Бінкент быў цэнтрам самастойнага ўладання Чач (Шаш). У пачатку 8 стагоддзя заваяваны арабамі. Шмат разоў разбураўся качэўнікамі. У 9-10 стагоддзях у складзе дзяржавы Саманідаў, у канцы 10 — пачатку 13 стагоддзяў — дзяржаў Караханідаў і Каракітаяў. Упершыню пад назвай Ташкент упамінаецца ў 11 стагоддзі. У пачатку 13 стагоддзя Ташкент захапіў шах Харэзма Мухамед II, паводле загаду якога ў 1214 годзе горад разбураны, а жыхары пераселены. У 14 стагоддзі заваяваны Цімурам, ператвораны ў адну з найбуйнейшых крэпасцей Цімурыдаў.
У другой палове 16 стагоддзя далучаны да Бухарскага ханства. У 17-18 стагоддзях захоплены казахамі і калмыкамі. У 1809 годзе ў складзе Какандскага ханства. У 1865 годзе далучаны да Расійскай імперыі, з 1867 года цэнтр Туркестанскага генерал-губернатарства і Сырдар'інскай вобласці. У 1899 годзе да Ташкента пракладзена сярэднеазіяцкая чыгунка.
З 1918 года сталіца Туркестанскай Аўтаномнай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. У часы Вялікай айчыннай вайны ў Ташкент была эвакуявана АН БССР, жыў Якуб Колас. Сярэднеазіяцкі ўніверсітэт скончыў беларускі лінгвіст і перакладчык Аркадзь Мардвілка. У Ташкенцім педінстытуце працаваў беларускі паэт, перакладчык Сцяпан Ліхадзіеўскі. Тут падпісана Ташкенцкая дэкларацыя (1996). З 1993 года ў Ташкенце дзейнічаў беларускі культурны цэнтр «Світанак».
Адукацыя і культура
- Ташкенцкі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Нізамі
- Вялікі тэатр імя Алішэра Наваі
- Узбекскі рэспубліканскі лялечны тэатр
Транспарт
Насельніцтва
|
Гарады-пабрацімы
- Берлін, Германія (30 красавіка 1993)
- Варна, Балгарыя
- Дніпро, Украіна (май 1998)[7]
- Карачы, Пакістан
- Кортрэйк, Бельгія
- Кіеў, Украіна (16 студзеня 1998)[8][9]
- Маракеш, Марока
- Нагоя, Японія (18 снежня 2019)
- Патыяла, Індыя
- Санкт-Пецярбург, Расія
- Сарагоса, Іспанія
- Скоп’е, Паўночная Македонія
- Стамбул, Турцыя
- Сіэтл, ЗША
- Трыпалі, Лівія
- Туніс, Туніс
- Хаскава, Балгарыя
- Шанхай, Кітай (1994)
Памятныя мясціны
Вядомыя асобы
- Уладзімір Васілевіч Аўсянка (нар. 1955) — беларускі архітэктар.
- Гурый Іларыёнавіч Барышаў (1928—2001) — беларускі тэатразнавец і мастацтвазнавец.
- Шукур Бурханаў, узбекскі акцёр
- Альберт Віктар Ёзэфавіч Вейнік
- Уладзімір Рыгоравіч Зубкоў (нар. 1935) — беларускі архітэктар.
- Бернара Рахімаўна Карыева, узбекская балерына
- Яўген Вітольдавіч Корчыц, беларускі хірург
- Алена Яўгенаўна Ніціеўская (нар. 1961) — беларускі архітэктар
- Аляксандр Сарагавец (1991—1995), Герой Расійскай Федэрацыі
- Юлій Платонавіч Пурэцкі (1929—2000) — беларускі архітэктар.
- Галіна Рыгораўна Качаткова (нар. 1939) — беларускі архітэктар.
- Ніна Мікалаеўна Юдзеніч (1924—2010) — беларускі музыказнавец, педагог.
- Анатоль Віктаравіч Яршоў (1933—2018) — беларускі архітэктар.
- Дзмітрый Сяргеевіч Варанюк (нар. 1987) — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.
- Урал Тансыкбаеў (1904—1974) — узбекскі савецкі мастак, народны мастак СССР (1963).
- Юрый Валянцінавіч Трубнікаў (нар. 1946) — беларускі матэматык, спецыяліст у галіне тэорыі функцый і функцыянальнага аналізу. Доктар фізіка-матэматычных навук.
Крыніцы
- ↑ а б в г д е Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 25.
- ↑ Большой словарь географических названий / под ред. В. М. Котляков — Екатеринбург: Русское географическое общество, 2003. — С. 631. — 832 с. — ISBN 5-94799-148-9
- ↑ Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 15 ліпеня 2024.
- ↑ https://stat.uz/ru/press-tsentr/novosti-komiteta/4906-demograficheskaya-situatsiya-5
- ↑ https://stat.uz/uploads/docs/dem_mart_2019_ru.pdf
- ↑ https://citypopulation.de/en/uzbekistan/admin/UZ26__toshkent_shahri/
- ↑ https://dniprorada.gov.ua/uk/articles/item/9756/u-dnipropetrovska-zjavilos-dva-novih-mistapobratima-solnok-ta-zugdidi
- ↑ https://old.kyivcity.gov.ua/files/2018/2/15/Mista-pobratymy.pdf
- ↑ https://kyivcity.gov.ua/kyiv_ta_miska_vlada/pro_kyiv/mista-pobratimi_z_yakimi_kiyevom_pidpisani_dokumenti_pro_poridnennya_druzhbu_spivrobitnitstvo_partnerstvo/
Літаратура
- Ташке́нт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 465—466. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Ташке́нт // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 307—309. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Ташке́нт // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 631—632. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
- {{крыніцы/ГЭС (1989)|Ташке́нт|473
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ташкент