LabLynx Wiki
Змест
Кало́нія — гэта залежная тэрыторыя, размешчаная пад уладай замежнай дзяржавы (метраполіі), без самастойнай палітычнай і эканамічнай улады, якая кіруецца на аснове асаблівага рэжыму. Часцяком каланіяльны рэжым не падае правы грамадзян насельніцтву падкантрольнай тэрыторыі, параўнальныя з правамі грамадзян метраполіі. Пры гэтым грамадзяне метраполіі карыстаюцца ў каланіяльных тэрыторыях большай уладай і прывілеямі, у параўнанні з карэнным насельніцтвам. Утварэнне калоній — асноўны інструмент пашырэння ўплыву імперыялістычных дзяржаў (метраполій).
Апісанне
Існавала мноства матываў стварэння калоній: ад усталявання кантролю над прыроднымі рэсурсамі да асветніцка-экспансіянісцкіх.
Традыцыйная калонія звычайна кіравалася тонкай праслойкай людзей, з метраполіі і мясцовай эліты, а афіцыйнай мовай з'яўлялася мова каланізатараў і толькі зрэдку мова карэннага насельніцтва калоніі. Грамадзян калоній чакаў розны лёс — татальны зварот у рабства (свабодная дзяржава Конга), дыскрымінацыя (Брытанская Індыя, Японская Карэя), ураўнованне ў правах з жыхарамі метраполіі (Французская Гвіяна) ці прадастаўленне выключных правоў (Вялікае Княства Фінляндскае).
Барацьба карэнных народаў супраць каланіялізму і страта гэтай ідэяй прывабнасці ў вачах насельніцтва метраполій прывялі да таго, што пасля Другой сусветнай вайны адбыўся развал ранейшых каланіяльных імперый. Пік дэкаланізацыі прыйшоўся на 1960-я гады. Праўда, у шэрагу выпадкаў яна не прывяла да знікнення эканамічнай эксплуатацыі новых дзяржавах, якія працягваюць адчуваць эканамічны прыгнёт, іх палітычная незалежнасць часам носіць толькі фармальны характар — гл. неакаланіялізм.
Гл. таксама
Літаратура
- Колонизация // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.