HL7 Wiki
Выгляд
← студзень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 | ||||
2024 |
28 студзеня — дваццаць восьмы дзень года па Грыгарыянскім календары
Падзеі
- 98: Траян быў абвешчаны імператарам Рымскай імперыі.
- 814: Лотар I становіцца каралём Баварыі.
- 893: У Рэймсе Карл III Прастак ва ўзросце 13 гадоў быў каранаваны на караля заходніх франкаў.
- 1577: Вялікі князь літоўскі Стэфан Баторый надаў гораду Мазыру Магдэбургскае права і герб.
- 1588: Зацверджаны Трэці статут Вялікага княства Літоўскага.
- 1611: Менскім кашталянам прызначаны Пётр Тышкевіч.
- 1796: Курляндскае і Земгальскае герцагства пераўтворана ў Курляндскую губерню Расійскай імперыі.
- 1798: Заснавана Мінская рымска-каталіцкая духоўная семінарыя, працавала да 1869 года.
- 1868: У Мінску створана таварыства лекараў.
- 1918: Эстонія і Латвія аб’явілі сваю незалежнасць ад Расіі.
- 1919: Марк Шагал заснаваў Віцебскае народнае мастацкае вучылішча.
- 1938: Нямецкі аўтагоншчык Рудольф Карачыёла дасягае хуткасці 432,7 км/гадзіну — рэкорд хуткасці на дарозе агульнага карыстання, які не пабіты да сёння.
- 1980: У Акадэмія навук БССР створаны Інстытут прыкладной фізікі.
- 1986: Амерыканскі касмічны карабель «Чэленджэр» з сямю астранаўтамі выбухнуў на 73 секундзе палёта.
Нарадзіліся
- 1457: Генрых VII, кароль англійскі (пам. 21.4.1509)
- 1600: Клімент IX, Папа Рымскі (1667—1669) (пам. 9.12.1669)
- 1608: Джавані Альфонса Барэлі, італьянскі навуковец-універсал
- 1611: Ян Гевелій, польскі астраном
- 1781: Юзаф Дашчынскі, беларускі піяніст і кампазітар
- 1884: Агюст Пікар, выбітны швейцарскі даследчык
- 1887: Артур Рубінштэйн, амерыканскі піяніст
- 1889: Язэп Мамонька, беларускі нацыянальны дзеяч
- 1919: Павел Кармунін, Народны артыст Беларусі
- 1927: Пер Оскарсан, шведскі акцёр і рэжысёр
- 1928: Іраіда Царук, беларускі гісторык (пам. 19.6.2019)
- 1929: Клас Олдэнбург, амерыканскі скульптар
- 1936: Ісмаіль Кадарэ, албанскі паэт і пісьменнік
- 1940: Леанід Дайнека, беларускі пісьменнік, лаўрэат дзяржаўнай прэміі Беларусі імя К.Каліноўскага (1990 г.) і Літаратурнай прэміі імя І.Мележа; пам. 21 жніўня 2019.
- 1943: Міхаіл Пташук, беларускі кінарэжысёр, народны артыст БССР
- 1944: Леа Крэмер, нямецкі арганіст і дырыжор
- 1950: Хамад ібн Іса Аль Халіфа, кароль бахрэйнскі
- 1951: Леанід Кадэнюк, першы лётчык-касманаўт незалежнай Украіны
- 1955: Нікаля Сарказі, прэзідэнт Францыі
- 1961: Арнальдур Індрыдасан, ісландскі пісьменнік
- 1999: Чыёма Вагу, нігерыйская футбалістка
Памерлі
- 814: Карл Вялікі, кароль франкаў (нар. 742)
- 1119: Геласій II, Папа Рымскі
- 1547: Генрых VIII, кароль англійскі (нар. 1491)
- 1596: Фрэнсіс Дрэйк, англійскі мараход (каля 1540)
- 1621: Павел V (Каміла Баргезэ), Папа Рымскі (1605—1621) (нар. 17.8.1552)
- 1672: П'ер Сег'е, канцлер Францыі
- 1687: Ян Гевелій, польскі астраном
- 1754: Людвіг Хольберг, дацкі пісьменнік
- 1777: Антоні Адам Скарульскі, філосаф і асветнік (нар. 22.11.1715)
- 1882: Аляксандр Хуга Бакер-Корф, нідэрландскі мастак
- 1924: Фрыдрых Кульбарс, эстонскі пісьменнік
- 1928: Дэзідэрый Ленц, нямецкі мастак
- 1951: Карл Густаў Эміль Манэргейм, фінскі ваенны і дзяржаўны дзеяч (нар. 16.6.1867)
- 1972: Ян Вагемакер, нідэрландскі мастак
- 1989: Халіна Канапацкая, польская лёгкаатлетка
- 1996: Іосіф Бродскі, рускі паэт, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1987) (нар. 24.5.1940)
- 2002: Астрыд Ліндгрэн, шведcкая дзіцячая пісьменніца (нар. 14.11.1907)
- 2005: Жак Вільрэ, французскі акцёр
- 2017: Аляксандр Рыгоравіч Ціхановіч, беларускі эстрадны спявак
- 2018: Нэлі Багуслаўская, беларуская эстрадная спявачка