Bioinformatics Wiki

Правіць спасылкі
Каралеўства Новай Зеландыі Астравы Кука
Cook Islands
Kūki 'Āirani
Герб Астравоў Кука
Сцяг Астравоў Кука Герб Астравоў Кука
Гімн: «Te Atua Mou E (Бог — гэта Ісціна)»
Дата незалежнасці 4 жніўня 1965 (свабодная асацыяцыя з Новай Зеландыяй)
Афіцыйныя мовы Англійская,
маары Астравоў Кука
Сталіца Аваруа
Найбуйнейшыя гарады Аваруа
Форма кіравання Канстытуцыйная манархія
Кароль
Каралеўскі прадстаўнік
Прэм’ер-міністр
Карл III
Том Марстэрс
Марк Браўн
Плошча
• Усяго
210-я ў свеце
240 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2006)
Шчыльнасць

19.569 чал. (213-я)
76 чал./км²  (124-я)
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2005)
  • На душу насельніцтва

$183,2 млн
$9.100
Валюта Новазеландскі долар (NZD)
Долар Астравоў Кука
Інтэрнэт-дамен .ck
Код ISO (Alpha-2) CK
Код ISO (Alpha-3) COK
Код МАК COK
Тэлефонны код +682
Часавыя паясы -10

Астравы Кука (па-маарыйску: Kūki 'Āirani, англ.: Cook Islands) — свабодна асацыяваная з Новай Зеландыяй дзяржава ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна ў Палінезіі, знаходзіцца на астравах архіпелагу з такой жа назвай. Сталіца — горад Аваруа.

Гісторыя

Астравы былі адкрытыя ў 1595 годзе іспанскім вандроўнікам Альвара Менданья дэ Нейра. Наступным еўрапейцам, які высадзіўся на астравах у 1773 годзе, быў Джэймс Кук, які назваў іх Hervey Islands. У 1824 годзе ўпершыню была выкарыстана назва «астравы Кука» на карце Ёгана фон Крузенштэрна.

З 1888 года астравы былі пад брытанскім пратэктаратам пад назвай «Cook Islands Federation». У 1901 годзе астравы былі перададзеныя Новай Зеландыі, а ў 1903 годзе з іх была вылучана Ніуэ як асобная тэрыторыя. З 1965 года астравы маюць унутраную аўтаномію.

З пачатку 20 стагоддзя на чатыры астравы ў паўночнай частцы астравоў Кука (Маніхікі, Пенрхайн, Пукапука і Ракаханга) прэтэндавалі Злучаныя Штаты Амерыкі. У 1980 годзе была падпісаная дамова паміж ЗША і Новай Зеландыяй, згодна з якой ЗША адмаўляліся ад астравоў.

Палітыка

Астравы Кука з’яўляюцца парламенцкай манархіяй, якая знаходзіцца ў вольнай асацыяцыі з Новай Зеландыяй. Кіраўніком краіны з’яўляецца каралева Елізавета II, ад імя якой кіруе прадстаўнік каралевы Фрэдэрык Гудвін. Заканадаўчая ўлада належыць парламенту, які складаецца з 24 дэпутатаў, што выбіраюцца на 5 гадовы тэрмін на ўсеагульных выбарах.

Урад астравоў мае поўную ўладу над унутранымі справамі і частковую над знешнімі. Новая Зеландыя адказвае за абарону астравоў Кука і часткова за знешнюю палітыку (павінна кансультавацца з урадам астравоў Кука). Астравы Кука маюць права да налады дыпламатычных стасункаў з іншымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі (яны з’яўляюцца ўдзельнікамі ЮНЕСКА і іншых рэгіянальных арганізацый, але не ўваходзяць у ААН і маюць дыпламатычныя стасункі з 18 краінамі).

Геаграфія

У склад астравоў Кука ўваходзяць 15 атолаў і астравоў, якія дзеляцца на дзве групы:

Плошча астравоў складае 236,7 км², а плошча эканамічных інтарэсаў астравоў складае 1 800 000 км². Насельніцтва налічвае каля 19 тыс. чалавек.

Клімат трапічны, сезон дажджоў цягнецца з лістапада да красавіка, сухі сезон з мая да кастрычніка. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае каля 2000 мм, з якіх 2/3 выпадае ў перыяд дажджоў. Астравы знаходзяцца ў зоне ўздзеяння Эль Нінья.

Эканоміка

Эканоміка астравоў няразвітая. Асноўнымі галінамі эканомікі з’яўляюцца: сельская гаспадарка, турызм і фінансавы сектар. Сфера абслугоўвання — самы хуткаразвіваючыся сектар эканомікі. Турызм з’яўляецца асноўнай крыніцай атрымання іншаземнай валюты. Астравы Кука залежаць ад міжнароднай дапамогі, Новая Зеландыя з’яўляецца асноўным донарам.

З 6600 чалавек працаздольнага насельніцтва 52 % працаўладкаваныя ў сферы паслугаў, 29 % у сельскай гаспадарцы і 15 % у прамысловасці.

Дэмаграфія

Насельніцтва астравоў Кука складаецца з палінезійцаў, якія належаць да некалькіх этнічных групаў. Яны карыстаюцца некалькімі палінезійскімі мовамі і дыялектамі. У апошнія дзесяцігоддзі назіраецца паступовае аб’яднанне асобных групаў у адну нацыю маары астравоў Кука.

Па веравызнанні насельніцтва астравоў Кука дзеліцца наступным чынам: пратэстанты — 85 %, каталікі — 12 %, іншыя — 3 %.

Крыніцы

Літаратура

  • Ку́ка астравы́ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 566—567. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  • Ку́ка острова́ // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 345. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
  • Ку́ка острова́ // Военный энциклопедический словарь (руск.) / Пред. Гл. ред. комиссии С. Ф. Ахромеев. — 2-е изд.. — М.: Воениздат, 1986. — С. 381. — 863 с. — 150 000 экз.
  • Ку́ка острова́ // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 264. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.