Trends in LIMS
Зьмест
Інстытуцыя выведкі і спэцыяльных апэрацыяў | |
המוסד למודיעין ולתפקידים מיוחדים | |
«Дзе няма добрае рады, там занепадае народ, а пры многіх радцах — дабрадзенствуе». (Выслоўі XI:14) | |
Краіна | Ізраіль |
---|---|
Створаная | 13 сьнежня 1949 (75 гадоў таму) |
Ператвораная | 1 красавіка 1951 (73 гады таму) |
Юрысдыкцыя | Прэм’ер-міністар Ізраілю |
Штаб-кватэра | Тэль-Авіў |
Бюджэт | засакрэчаны |
Сярэдняя колькасьць супрацоўнікаў | меркавана 1200 |
Папярэдняя служба | Дасьледны аддзел палітычнага дэпартамэнту МЗС |
Дырэктар | Тамір Парда |
mossad.gov.il |
Маса́д , поўная назва «Ве́дамства выве́дкі і спэцыя́льных апэра́цыяў» (па-габрэйску: המוסד למודיעין ולתפקידים מיוחדים, па-арабску: الموساد للاستخبارات والمهام الخاصة) — нацыянальная спэцслужба Ізраілю, адказная за выведку, сакрэтныя апэрацыі і контратэрарызм.
Галоўны офіс арганізацыі знаходзіцца ў Тэль-Авіве на бульвары цара Саўла. Кіраўнік Масаду справаздачны непасрэдна прэм’ер-міністру. З 2011 арганізацыяй кіруе Тамір Парда.
Асноўныя апэратыўныя падразьдзяленьні з 1989 року разьмяшчаюцца ў прадмесьцях Тэль-Авіву. Колькасьць занятых кадраў меркавана дасягае за 1200 чалавек. Масад лічыцца адной з найбольш эфэктыўных і прафэсійных спэцслужбаў у сьвеце.
На эмблеме арганізацыі выяўленая мэнора, адзін з элемэнтаў дзяржаўнага гербу. Дэвіз арганізацыі — верш з кнігі выслоўяў Саламона «Дзе няма добрае рады, там занепадае народ, а пры многіх радцах — дабрадзенствуе» (Высл. 11:14).
Вонкавыя спасылкі
- Афіцыйная бачына (іўр.) (ар.) (анг.) (рас.)
|