The US FDA’s proposed rule on laboratory-developed tests: Impacts on clinical laboratory testing
Літасфе́ра (ад грэч. λίθος — камень і σφαίρα — шар, сфера) — цвёрдая абалонка Зямлі. Складаецца з зямной кары і верхняй часткі мантыі, да астэнасферы, дзе хуткасці сейсмічных хваль паніжаюцца, сведчачы аб змене пластычнасці парод. У будове літасферы вылучаюць рухомыя вобласці (складчатыя паясы) і адносна стабільныя платформы.
Блокі літасферы — літасферныя пліты — рухаюцца па адносна пластычнай астэнасферы. Вывучэнню і апісанню гэтых рухаў прысвечаны раздзел геалогіі аб тэктоніцы пліт.
Літасфера пад акіянамі і кантынентамі значна адрозніваецца. Літасфера пад кантынентамі складаецца з асадкавага, гранітнага і базальтавага слаёў агульнай магутнасцю да 80 км. Літасфера пад акіянамі зведала мноства этапаў частковага плаўлення ў выніку ўтварэння акіянічнай кары, яна моцна збяднела лёгкаплаўкімі рэдкімі элементамі, у асноўным складаецца з дунітаў і гарцбургітаў, яе тоўшча складае 5-10 км, а гранітны пласт цалкам адсутнічае.
Для абазначэння знешняй абалонкі літасферы ўжываўся цяпер састарэлы тэрмін сіаль, паходзіць ад назвы асноўных элементаў горных парод Si (лац.: Silicium — крэмній) і Al (лац.: Aluminium — алюміній).