The US FDA’s proposed rule on laboratory-developed tests: Impacts on clinical laboratory testing
Змест
У геаметрыі дыя́метр — гэта хорда (адрэзак, якая злучае дзве кропкі) на крузе (сферы, паверхні шара), якая праходзіць праз яго цэнтр; такая хорда будзе самай доўгай. Таксама дыяметрам называюць даўжыню гэтага адрэзка. Па велічыні дыяметр роўны двум радыусам.
Дыяметр крывой другога парадку — адвольная хорда, якая праходзіць праз яе цэнтр. Спалучаныя дыяметры — пара дыяметраў, якія задавальняюць умове: сярэдзіны хорд паралельных першаму дыяметру, ляжаць на другім дыяметры.
Дыяметр звязанага графа — гэта адлегласць паміж двума найбольш аддаленымі вяршынямі. Адлегласць паміж вяршынямі a і b — гэта даўжыня найкарацейшага шляху, які злучае іх.
Дыяметр мноства , які ляжыць у метрычнай прасторы з метрыкай — велічыня .
Сімвал дыяметра
Сімвал дыяметра «⌀» падобны па памеры і напісанні да «ø» (перакрэсленая маленькая літара «о»). У Юнікодзе ён знаходзіцца пад нумарам 8960, які можа быць закадзіраваны ў HTML старонках, як ⌀ або ⌀. Хоць, карэктнае адлюстраванне гэтага сімвала малаімаверна, таму, што сімвал дыяметра рэдка ўключаецца ў шрыфты (ваш браўзэр адлюстроўвае ⌀ і ⌀ у бягучым шрыфце). У многіх выпадках, сімвал «⌀» можна атрымаць у Microsoft Windows утрымліваючы клавішу Alt+0216 «Ø» або Alt+0248 «ø», абодва спосабы ў ангельскай раскладцы на лічбавай клавіятуры.
Важна таксама адрозніваць знак дыяметра «⌀» ад сімвала пустога мноства «». Сімвал пустога мноства, у адрозненне ад знака дыяметра, падобны на Ø (перакрэсленая прапісная літара «О»).
Гл. таксама
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дыяметр