QLIMS Certified Developers’ Program & Inaugural Members
Змест
Выгляд
Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
1931 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Падзеі
- 30 студзеня: Адбылася прэм’ера фільма Чарлі Чапліна «Агні вялікага горада».
- 12 лютага: Урачыста адкрыты «Вароты Індыі», манумент у Нью-Дэлі ў памяць аб загінулых індыйскіх салдатах.
- 12 лютага: Распачало вяшчанне Ватыканскае радыё.
- 28 лютага: Завяршыўся X Усебеларускі з’езд Саветаў.
- 7 сакавіка:
- Афіцыйна адкрыты будынак Эдускунты ў Хельсінкі.
- Створана Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БелТА).
- 14 красавіка: Звяржэнне манархіі і абвяшчэнне Каталонскай рэспублікі ў выніку Іспанскай рэвалюцыі
- 6 мая: Пачалося радыёвяшчанне з Парыжа для заморскіх уладанняў Францыі ў Азіі, Амерыцы і Афрыцы.
- 26 мая: На з’ездзе ў Харбіне аформлена стварэнне Рускай фашысцкай партыі.
- 27 чэрвеня: Ігар Сікорскі атрымаў патэнт на вынаходніцтва верталёта.
- 16 ліпеня: Імператар Хайле Селасіе I прымае першую Канстытуцыю Эфіопіі.
- 18 верасня: Пачалося японскае ўварванне ў Маньчжурыю.
- 11 кастрычніка: У СССР прынята рашэнне аб поўнай ліквідацыі прыватнага гандлю.
- 12 кастрычніка: Адбылося афіцыйнае адкрыццё Статуі Хрыста Збавіцеля побач Рыа-дэ-Жанэйра.
- 18 лістапада: Завяршылася Хэйлунцзянская кампанія, серыя бітваў паміж войскамі Кітайскай рэспублікі і Японскай імперыі.
- 5 снежня: Разбураны Храм Хрыста Збавіцеля ў Маскве.
- 9 снежня: Пачатак Другой іспанскай рэспублікі.
- У горадзе Токіа быў пабудаваны аэрапорт Ханеда ці Міжнародны аэрапорт Токіа.
Нарадзіліся
- 19 студзеня: Наталля Паплаўская, беларуская мастачка
- 29 студзеня: Ферэнц Мадл, 2-і прэзідэнт Венгрыі
- 1 лютага: Барыс Ельцын, першы расійскі прэзідэнт (пам. 23.4.2007)
- 1 лютага: Іван Пратасеня, беларускі мастак-акварэліст
- 1 мая: Алег Лойка, беларускі паэт і літаратуразнаўца
- 27 мая: Васіль Жураўлёў, беларускі літаратуразнаўца
- 9 чэрвеня: Валянцін Капцюг, расійскі навуковец у галіне арганічнай хіміі.
Памерлі
- 11 студзеня: Натан Штраўс, амерыканскі філантроп і гуманіст (нар. 31.1.1848)
- 26 лютага: Ота Валах, нямецкі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (нар. 27.3.1847)
- 8 красавіка: Эрык Аксель Карлфельт, шведскі паэт, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (нар. 20.7.1864)
- 12 мая: Эжэн Ізаі, бельгійскі скрыпач, дырыжор і кампазітар (нар. 16.7.1858)
- 18 кастрычніка: Томас Эдысан, амерыканскі вынаходнік (нар. 11.2.1847)
- 9 мая: Альберт Абрахам Майкельсан, амерыканскі фізік (нар. 19.12.1852)