Knowledge Base Wiki

Search for LIMS content across all our Wiki Knowledge Bases.

Type a search term to find related articles by LIMS subject matter experts gathered from the most trusted and dynamic collaboration tools in the laboratory informatics industry.

Правіць спасылкі
Туберкулёз
Рэнтгенаграма органаў грудной клеткі хворага на сухоты
Рэнтгенаграма органаў грудной клеткі хворага на сухоты
МКХ-10 A15.15.-A19.19.
МКХ-9 010010-018018
OMIM 607948
DiseasesDB 8515
MedlinePlus 000077 і 000624
MeSH D014376
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Туберкулёз (лац.: tuberculum — бугарочак, англ.: tuberculosis, грэч. Φυματίωση) — інфекцыйнае захворванне чалавека і жывёл (часцей буйнога рагатага ската, свінняў, кур), якое выклікаецца некалькімі разнавіднасцямі кіслотаўстойлівых мікабактэрый (род Mycobacterium) (састарэлая назва — палачка Коха).[1]. Туберкулёз звычайна паражае лёгкія, радзей закранаючы іншыя органы і сістэмы. Mycobacterium tuberculosis перадаецца паветрана-кропельным шляхам пры размове, кашлі і чханні хворага[2]. Часцей за ўсё пасля інфіцыравання мікабактэрыямі захворванне працякае ў бессімптомнай, схаванай форме (тубінфіціяванасць), але прыкладна адзін з дзесяці выпадкаў схаванай інфекцыі ў рэшце рэшт пераходзіць у актыўную форму.

Класічнымі сімптомамі сухотаў лёгкіх ёсць працяглы кашаль з макроццем, часам з крывахарканнем, якое з'яўляецца на больш позніх стадыях, ліхаманка, слабасць, начная патлівасць і значнае пахуданне. Дыягностыка заснавана на флюараграфіі і рэнтгенаграфіі органаў і сістэм, мікрабіялагічным даследаванні рознага біялагічнага матэрыялу, рэакцыі Манту, а таксама метадзе малекулярна-генетычнага аналізу і іншых. Лячэнне складанае і доўгае, якое патрабуе прыём прэпаратаў на працягу мінімум шасці месяцаў. Асоб, якія кантактавалі з хворым, абследуюць флюараграфічным метадам або з дапамогай рэакцыі Манту, з магчымасцю прызначэння прафілактычнага лячэння процітсухотнымі прэпаратамі.

Прыкметныя складанасці ў лячэнні сухотаў узнікаюць пры наяўнасці ўстойлівасці ўзбуджальніка да процісухотных прэпаратаў асноўнага і, радзей, рэзервовага шэрагу, якая можа быць выяўлена толькі пры мікрабіялагічным даследаванні. Устойлівасць да ізаніязіду і рыфампіцыну таксама можа быць усталяваная метадам ПЦР. Прафілактыка сухотаў заснаваная на скрынінгавых праграмах, прафаглядах, а таксама на вакцынацыі дзяцей вакцынай БЦЖ або БЦЖ-М.

Існуе меркаванне, што M. tuberculosis інфіцыравана прыкладна траціна насельніцтва Зямлі[3], і прыкладна кожную секунду ўзнікае новы выпадак інфекцыі[4]. Доля людзей, якія захворваюць на туберкулёз кожны год ва ўсім свеце, не змяняецца, аднак з-за росту колькасці насельніцтва абсалютная колькасць новых выпадкаў працягвае павяличвацца[4]. У 2007 годзе налічвалася 13,7 млн зарэгістраваных выпадкаў хранічных актыўных сухотаў, 9,3 млн новых выпадкаў захворвання і 1,8 млн выпадкаў смерці, галоўным чынам у краінах, якія развіваюцца[5]. Акрамя таго, усё больш людзей у развітых краінах заражаюцца на туберкулёз, таму што іхная імунная сістэма слабее з-за прыёму імунасупрэсіўных прэпаратаў, злоўжывання псіхаактыўных рэчываў і асабліва пры ВІЧ-інфекцыі. Распаўсюджанне сухотаў размеркаваны нераўнамерна па ўсім свеце, каля 80 % насельніцтва ў многіх азіяцкіх і афрыканскіх краінах маюць станоўчы вынік сухотных пробаў, і толькі сярод 5-10 % насельніцтва ЗША такі тэст станоўчы. Паводле некаторых дадзеных, на тэрыторыі Расіі тубінфіцыраванасць дарослага насельніцтва прыблізна ў 10 разоў вышэй, чым у развітых краінах[6].

Гісторыя

Туберкулёз суправаджаў чалавецтва спрадвеку. Яшчэ ў астатках костак старажытных людзей знаходзілі сляды туберкулёзнага паражэння. Апісанне хваробы знаходзілі ў егіпецкіх іерогліфах, старых персідскіх кнігах, індыйскіх ведах. У вавілонскіх законах Хамурапі ўстаноўлена права на развод з жанчынай, калі мужчына захварэў на сухоты. Старажытнагрэчаскі лекар Гіпакрат у канцы V — на пачатку IV стагоддзя да н.э. апісаў праявы сухотаў і апісаў яго патагенез, але лічыў гэту хваробу спадчыннай, паколькі яна паражала цэлыя сем'і. Арыстоцель першым апісаў сухотны грудок, а Клаўдзій Гален у Старажытным Рыме сцвярджаў, што гэтая хвароба з'яўляецца заразнай.

Відавочна, пад гэтай хваробай апісваліся розныя хваробы, якія суправаджаюцца інтаксікацыяй, высільваннем, крывохарканнем, крывацёкамі, таму і ўзнікла такая назва як сухоты (па-лацінску: phthisis), што азначае знясіленне. Пад тэрмінам tuberculum разумелі змены, якія назіраюцца на паверхні органаў, або што-небудзь, што выступала над яго паверхняй пры выкрыцці. У старажытных рускіх летапісах таксама згадваецца гэтая хвароба як запаленне рэгіянальных лімфатычных вузлоў. Тады яе лячылі хірургічным метадам і прыпяканнем. Так лячылі ў прыватнасці кіеўскага князя Святаслава Яраславіча ў 1076 годзе.

Нягледзячы на значнае распаўсюджванне сухотаў у Сярэднявеччы, навукоўцы ў асноўным карысталіся трактатамі старажытнагрэчаскіх аўтараў, а працы Гіпакрата і Галена лічылі бясхібным. Толькі ў XVI стагоддзі венецыянец Джыралама Фракастора сцвярджаў, што сухоты заразныя і іх пераносіць нейкае «насенне». У 1678 годзе галандскі лекар Францыск Сільвіа апісаў сухотны горбік у лёгкіх памерлага і назваў яго tuberculum. Аднак ён лічыў, што гэта зменены лімфатычны вузел. У 1689 годзе англійскі лекар Рычард Мортан апублікаваў свой трактат пад назвай «Фтызіялогія, або трактат пра сухоты», дзе выклаў падобныя здагадкі[7][8]. Толькі ў 1793 годзе таксама англічанін Бейлі даказаў, што тыя горбікі — не змененыя лімфатычныя вузлы, а спецыфічныя стварэнні, характэрныя толькі для сухотаў, і якія могуць злівацца і распадацца.

Гэты напрамак даследаванняў развіў і дапоўніў французскі вучоны Рэнэ Лаенек (18811926). Ён даказаў, што горбік і казеозны некроз ёсць універсальны субстрат сухотаў. Ён таксама прапанаваў першую класіфікацыю сухотаў і высунуў канцэпцыю пра апікакаўдальнае распаўсюджванне сухотаў у лёгкіх. Прапанаваны ім метад аўскультацыі разам з распрацаванай яшчэ ў 1760 годзе Леапольдам Аўэнбругерам перкусіяй, падалі шырокія магчымасці для клінічнага распазнання сухотаў.

Узбуджальніка хваробы адкрыў Роберт Кох.

Выбітныя асобы, якія хварэлі на туберкулёз

Гл. таксама

Зноскі

  1. Kumar, Vinay; Abbas, Abul K.; Fausto, Nelson; & Mitchell, Richard N. Robbins Basic Pathology. — 8th. — Saunders Elsevier, 2007. — P. 516—522. — ISBN 978-1-4160-2973-1
  2. Konstantinos, A (2010). «Testing for tuberculosis». Australian Prescriber, 33:12-18.
  3. Jasmer RM, Nahid P, Hopewell PC (December 2002). «Clinical practice. Latent tuberculosis infection». N. Engl. J. Med. 347 (23).
  4. а б Tuberculosis Архівавана 11 лістапада 2009.. World Health Organization (2007).
  5. World Health Organization The Stop TB Strategy, case reports, treatment outcomes and estimates of TB burden // Global tuberculosis control: epidemiology, strategy, financing. — 2009. — P. 187—300. — ISBN 978 92 4 156380 2
  6. «Основы. К проблеме вакцинации BCG» № 3 1999. Большой Целевой Журнал о туберкулёзе
  7. Léon Charles Albert Calmette. Who Named It?
  8. Trail R. Richard Morton (1637—1698)// Med Hist. — 14. — (1970) (2): 166-74. PMID 4914685.

Спасылкі