Type a search term to find related articles by LIMS subject matter experts gathered from the most trusted and dynamic collaboration tools in the laboratory informatics industry.
Руслана | |
---|---|
укр.: Руслана Степанівна Лижичко | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Руслана Сцяпанаўна Лыжычка |
Дата нараджэння | 24 мая 1973 (51 год) |
Месца нараджэння | |
Краіна | Украіна |
Муж | [d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка, дырыжорка, кампазітарка, танцоўшчыца, піяністка, палітык, музычны прадзюсар, радыёвядучы, актрыса |
Пеўчы голас | [d] |
Інструменты | гітара, фартэпіяна, ударныя музычныя інструменты, трамбіта і вакал |
Жанры | поп, поп-рок, этна-рок, паўэр-поп, фолк |
Супрацоўніцтва |
T-Pain, Missy Elliott, Славі Трыфанаў, Варвара, Віталь Казлоўскі |
Лэйблы | EMI, Warner Music Group |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя |
|
Член у | |
Узнагароды |
|
ruslana.ua . | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Русла́на Сцяпа́наўна Лыжы́чка (укр.: Руслана Степанівна Лижичко; сцэнічны псеўданім — Руслана; нарадзілася 24 мая 1973, Львоў) — вядомая ўкраінская спявачка, палітык, танцоўшчыца, музычны прадзюсар, кампазітар, дырыжор, піяністка, радыёвядучая. У 2004 годзе Руслана перамагла ў конкурсе «Еўрабачанне 2004» з песняй «Дзікія танцы» (англ.: Wild Dances).
Руслана нарадзілася і выхоўвалася ў Львове. Яшчэ дзіцём спявала ў гурце «Орион», а потым у дзіцячым ансамблі «Усмішка». Скончыла музычнае вучылішча і паступіла на дырыжорскі факультэт Львоўскай кансерваторыі. Прафесійна грае на фартэпіяна. У 1993 годзе Руслана і Аляксандр Ксенафонтаў (з кім яна пабралася шлюбам праз два гады) асноўваюць рэкламную студыю «Люксэн». Руслана агучвае шматлікія радыёрэкламы, у тым ліку кампаній Oriflame i Coca-Cola. У сярэдзіне 90-х бярэ ўдзел у некалькіх музычных праектах, перамагае на ўкраінскіх песенных конкурсах. У 1998 годзе Руслана выдае свой першы альбом «Імгненне вясны» (укр.: Мить весни), які набывае папулярнасць. У 1999 годзе Руслана ўдзельнічае ў запісе каляднага мюзіклу «Апошнія каляды 90-х» (укр.: Останнє Рiздво 90-x), які атрымвае ўзнагароду «Фільм году» ва Украіне. У 2003 годзе яе альбом «Дзікія танцы» (укр.: Дикі танці) ва Украіне быў прададзены тыражом больш як 100 000 асобнікаў і стаў плацінавым. 16 мая 2004 года Руслана перамагла ў музычным конкурсе «Еўрабачанне 2004», які праходзіў у Стамбуле (Турцыя) з песняй «Дзікія танцы» (англ.: Wild Dances).