Type a search term to find related articles by LIMS subject matter experts gathered from the most trusted and dynamic collaboration tools in the laboratory informatics industry.
Пюі-дэ-Дом Puy-de-Dôme | |
---|---|
Герб | |
Месцазнаходжанне | |
Інфармацыя | |
Нумар: | 63 |
Рэгіён: | Авернь |
Прэфектура: | Клермон-Феран |
Акруг: | 5 |
Кантонаў: | 51 |
Камун: | 470 |
Статыстыка | |
Насельніцтва | 36-е месца |
-1999 | 604,3 тыс. |
Шчыльнасць насельніцтва: | 76 чал/км² |
Плошча: | 7970 км² |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пюі-дэ-Дом (фр.: Puy-de-Dome, акс.: Puei Domat, Puei de Doma) — дэпартамент на поўдні цэнтральнай часткі Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Авернь. Парадкавы нумар — 63. Адміністрацыйны цэнтр — Клермон-Феран. Насельніцтва — 604,3 тыс. чалавек (36-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).
Плошча тэрыторыі 7970 км², галоўным чынам гэта гарыстая мясцовасць. Праз дэпартамент працякаюць рака Алье і Дардонь.
Дэпартамент уключае 5 акруг, 51 кантон і 470 камун. Назва дэпартамента паходзіць ад вулкана Пюі-дэ-Дом.
Пюі-дэ-Дом — адзін з першых 83 дэпартаментаў, створаных у сакавіку 1790 г. Знаходзіцца на тэрыторыі былой правінцыі Авернь. Першапачаткова дэпартамент зваўся Мон-д’Ор (літаральна — Залатая гара).