Type a search term to find related articles by LIMS subject matter experts gathered from the most trusted and dynamic collaboration tools in the laboratory informatics industry.
Маніпур | |
---|---|
মনিপুর, Manipur | |
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1972 |
Кіраўнік | [d] |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Часавы пояс | UTC+05:30 |
Абрэвіятура | IN-MN |
Код ISO 3166-2 | IN-MN |
Код аўтам. нумароў | MN |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Маніпур (англ.: Manipur) — штат на паўночным усходзе Індыі. Гранічыць са штатамі Нагаленд на поўначы, Мізарам на поўдні і Асам на захадзе, а таксама з М’янмай на ўсходзе. Займае 23-е месца сярод штатаў па плошчы (22 327 км²) і 22-е па насельніцтву (2,4 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Імпхал.
Знаходжанне іншаземцаў на тэрыторыі штата абмежавана. Індыйскія ўлады вядуць барацьбу з Аб'яднаным фронтам нацыянальнага вызвалення, які змагаецца за незалежнасць Маніпура.
Рэльеф Маніпура — чаргаванне мерадыянальна выцягнутых хрыбтоў вышынёй 2—2,5 тыс. м і шырокіх міжгорных далін на вышыні 800—1000 м. Клімат умерана цёплы.
Першыя ўпамінанні аб Маніпуры з'яўляюцца ў старажытнаіндыйскім эпасе «Махабхарата», дзе некаторыя героі называюцца «маніпурамі».
Адсталы сельскагаспадарчы рэгіён (рыс, тытунь, бавоўна, садавіна). Развіта ручное ткацтва (тканіны з нацыянальным арнаментам).
ВУП штата — 1,2 млрд долараў ЗША (2004).
Асноўная этнічная група — маніпуры (мейтхеі), гавораць на мове маніпуры (мейтхелон) тыбета-бірманскай групы. Гэтая мова з'яўляецца лінгва-франка ў штаце і прызнана ў 1992 адной з нацыянальных моваў Індыі. Па рэлігіі маніпуры — пераважна індуісты (звыш 60 %), астатнія — хрысціяне і прыхільнікі старажытных анімістычных вераванняў. У горных раёнах жывуць народнасці кукі і нага.