Search for LIMS content across all our Wiki Knowledge Bases.
Type a search term to find related articles by LIMS subject matter experts gathered from the most trusted and dynamic collaboration tools in the laboratory informatics industry.
Горад заснаваны ў першай палове XIII стагоддзя. Цэнтр сярэдневяковайсрэбраздабыўной індустрыі (у XIII стагоддзі рудні горада давалі траціну агульнаеўрапейскай здабычы срэбра), дзякуючы чаму горад быў другім па багацці ў Чэшскім каралеўстве.
Менавіта рудні і сталі прычынай утварэння першых гарняцкіх пасёлкаў, адзін з якіх атрымаў назву «Cuthna Antiqua», што азначае «старая манаская рыза». Адзін з манахаў, паводле падання, заснуў на суседнім узгорку, а ў сне ўбачыў сярэбраныя зліткі. Прачнуўшыся, ён сапраўды знайшоў іх у паказаным у сне месцы і накрыў гэта месца сваёй рызай. Кутна-Гора стала месцам першай у Еўропе «сярэбранай ліхаманкі». Вакол шахт з’явілася хаатычнае нагрувашчванне халуп, корчмаў, лазняў, крам і да т.п. Затым разрозненыя пасёлкі аб’ядналіся, і Кутна-Гора здабыла прывілеі каралеўскага горада.
Была моцна разбурана ў часы гусіцкіх войнаў. Праз вычарпанне руд да сярэдзіны XVI стагоддзя горад прыйшоў у заняпад.
Сабор Святой Варвары1388—1547 — самы вядомы архітэктурны помнік Кутна-Горы — другі па велічыні і значнасці гатычны храм Чэхіі, пабудаваны ў стылі позняй (уладзіслаўскай) готыкі
У межах горада знаходзіцца тры станцыі: Кутна-Гора-галоўная і, на адгалінаванні, Кутна-Гора-Седлец (чэшск.: Kutná Hora-Sedlec) і Кутна-Гора-горад (чэшск.: Kutná Hora město). Апошняя станцыя знаходзіцца бліжэй усяго да гістарычнай часткі горада.
Аўтатранспарт
Некалькі ўнутрыгарадскіх маршрутаў. Міжгародняя сувязь ажыццяўляецца з аўтобуснай станцыі.