Knowledge Base Wiki

Search for LIMS content across all our Wiki Knowledge Bases.

Type a search term to find related articles by LIMS subject matter experts gathered from the most trusted and dynamic collaboration tools in the laboratory informatics industry.

Джон Роберт Вейн
англ.: John Robert Vane
Дата нараджэння 29 сакавіка 1927(1927-03-29)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лістапада 2004(2004-11-19)[3][1][…] (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці біяхімік, фармаколаг, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера фармакалогія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік [d]
Вядомы як аспірын, простагландзіны
Член у
Узнагароды
рыцар-бакалаўр

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (1974)

прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні (1977)

Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне

[d] (1989)

[d] (1980)

[d]

[d]

[d] (1993)

[d] (1977)

[d] (1995)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джон Роберт Вейн (англ.: John Robert Vane, 29 сакавіка 1927, Тардэбіг, графства Вустэршыр, Вялікабрытанія19 лістапада 2004, Кент) — брытанскі фармаколаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1982 годзе разам з С.Бергстрэмам і Б.Самуэльсанам «за адкрыцці, якія датычацца простагландзінаў і блізкіх да іх біялагічна актыўных рэчываў»[7].

Біяграфія

Джон Вейн быў адным з трох дзяцей і вырас у прыгарадзе Бірмінгема. Яго бацька, Морыс Вейн, быў сынам рускіх эмігрантаў, а яго маці, Фрэнсіс Вейн, паходзіла з фермерскай сям'і з Вустэршыра[8]. Ён наведваў мясцовую дзяржаўную школу з 5 гадоў, перш чым перайсці ў школу караля Эдуарда ў Эджбастане, Бірмінгем . Ранняя цікавасць да хіміі стала падставай для вывучэння гэтага прадмета ва ўніверсітэце Бірмінгема ў 1944 годзе.

Джон Вейн скончыў універсітэт у Бірмінгеме ў 1946 годзе. З 1946 года ў Оксфардзе, з 1953 года ў Ельскім універсітэце, з 1955 года ў Інстытуце фундаментальных медыцынскіх даследаванняў пры Каралеўскім каледжы хірургаў, з 1973 года дырэктар аддзела даследаванняў і развіцця Фонду Уілкама ў Лондане.

Вейн займаўся вывучэннем фармакалагічных уласцівасцяў аспірыну і паказаў, што яго лячэбнае дзеянне абумоўлена інгібіраваннем актыўнасці ферменту цыклааксігеназы і біясінтэзу простагландзінаў.

Аўтар навуковых прац па вылучэнні простагландзінаў і вывучэнні іх хіміі і біяхіміі.

Доктар філасофіі (1953).

Член Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў.

Джон Вейн ажаніўся ў 1948 годзе з Элізабэт Дафна Пэйдж, і ў іх нарадзілася 2 дачкі.

Памёр 19 лістапада 2004 года ў Princess Royal University Hospital, што ў Кенце, ад доўгатэрміновых ускладненняў, звязаных з пераломамі нагі і сцягна, якія ён атрымаў у маі таго ж года[9].

Узнагароды

Публікацыі

  • John Robert Vane (1971). «Inhibition of prostaglandin synthesis as a mechanism of action for aspirin-like drugs.». Nature - New Biology 231 (25): 232-5. PMID 5284360

Зноскі

Літаратура

Спасылкі