Knowledge Base Wiki

Search for LIMS content across all our Wiki Knowledge Bases.

Type a search term to find related articles by LIMS subject matter experts gathered from the most trusted and dynamic collaboration tools in the laboratory informatics industry.

Давід Рыгоравіч Сімановіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 26 чэрвеня 1932(1932-06-26) ці 1932[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 мая 2014(2014-05-09)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, паэт
Узнагароды
медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»

Давід Рыгоравіч Сімано́віч[2] (26 чэрвеня 1932, Нароўля, Гомельская вобласць — 9 мая 2014, Віцебск) — беларускі паэт, перакладчык, сцэнарыст.

Біяграфія

Нарадзіўся 26 чэрвеня 1932 г. у Нароўлі ў яўрэйскай сям’і лесанарыхтоўшчыка Гірша Маісеевіча Сімановіча і яго жонкі Годы Давідаўны, правізара аптэкі ў мястэчку Нароўля. Дзед Давіда Сімановіча — Давід Гарадзецкі, купец 3-й гільдыі, пахаваны на яўрэйскіх могілках у Нароўлі.

Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1955).

Працаваў настаўнікам у сельскай школе (1955—1959), быў супрацоўнікам газет «Прыпяцкая праўда»[3], «Віцебскі рабочы» (1959—1961) і віцебскага тэлерадыёкамітэта (1961—1971), кіраўніком Віцебскага літаратурнага аб’яднання (1971—1980). Жыў у Віцебску.

У 2007 г. прыязджаў у родную Нароўлю, дзе ў бібліятэцы зрабіў свой творчы вечар: чытаў свае вершы, расказваў гісторыі, звязаныя з бацькоўскім домам і нараўлянскімі сябрамі[4].

Творчасць

Пісаў творы на рускай мове. Дэбютаваў як паэт у 1948 годзе: газета «Зорка». Аўтар кніг вершаў: Вясновая казка. Мінск, 1959; Чароўны луг. Мінск, 1959; Чэрвень-рака. Мінск, 1962; Раўнадзенства. Мінск, 1966; Зялёны конік. Мінск, 1968; Хвіліны. Мінск, 1969; Станцыя трывогі і любові. Мінск, 1972; Ліст табе. Мінск, 1975; Сустрэчныя цягнікі. Мінск, 1978; Сілуэты дзён. Мінск, 1981; Сонечны хмель. Мінск, 1982; Скрозь далячынь часу. Мінск, 1984; Верасень. Мінск, 1990; Выбранае. Мінск, 1995; Маю гонар належаць. Віцебск, «Заходняя Дзвіна», 1999. Выпусціў таксама кн. прозы: Падарожная Аляксандра Пушкіна. Нарысы. Мінск, 1977; Скрозь далячынь часоў. Нарысы. Мінск, 1984. Склаў і адрэдагаваў «Шагалаўскі зборнік» (Віцебск, 1996).

Творы Сімановіча перакладзены на беларускую, балгарскую, грузінскую, ідыш, латышскую, літоўскую, нямецкую і чэшскую мовы. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1960), Міжнароднага ПЭН-клуба. Быў старшынёй Пушкінскага (1989) і Шагалаўскага камітэтаў (1991).

Ушанаванне памяці

2 ліпеня 2023 г. бібліятэцы ў Нароўлі было прысвоена імя Давіда Рыгоравіча Сімановіча (1932—2014). У афіцыйнай урачыстасці ў нараўлянскай бібліятэцы прынялі ўдзел пляменніца паэта Браніслава Камарэнка, кіраўніцтва Нараўлянскага раёна, жыхары горада[5][6].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі