Type a search term to find related articles by LIMS subject matter experts gathered from the most trusted and dynamic collaboration tools in the laboratory informatics industry.
Букакветныя | ||||||||||||
Бук лясны (Fagus sylvatica) | ||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
Fagales Engl., 1892 | ||||||||||||
Сямействы | ||||||||||||
| ||||||||||||
|
Букакветныя (Fagales) — парадак пакрытанасенных раслін, які ўключае некалькі добра вядомых сямействаў дрэваў, такіх як Бярозавыя, Букавыя, Арэхавыя і некаторыя іншыя.
Сямействы парадку Букакветныя (у адпаведнасці з сучаснай сістэмай класіфікацыі APG II) пераважна ветраапыляльныя кусты ці дрэвы з жалезістымі ці зорчатымі валаскамі. Часта аднаполыя, але звычайна аднадомна размеркаваныя кветкі маюць просты, як правіла, вельмі рэдукаваны калякветнік, і, як правіла, ніжнюю завязь з вельмі невялікай колькасцю семязавязяў у пладалісціку. Пылковая трубка пранікае ў (няспелую) семязавязь праз халазу, плод — звычайна аднанасенны арэх, насенне без эндасперма.
Старыя крыніцы, якія выкарыстоўваюць сістэму класіфікацыі Кронквіста, уключалі ў гэты парадак толькі чатыры сямействы: бярозавыя (Betulaceae), ляшчынавыя (Corylaceae), букавыя (Fagaceae) і Ticodendraceae (у сучасных сістэмах класіфікацыі ўсе ляшчынавыя уключаны ў сямейства бярозавых). Астатнія сямействы разбівалі ў тры розных парадку і размяшчалі іх у падкласе Hamamelidae. Casuarinales утрымлівалі ў сабе адно сямейства Casuarinaceae, Hamamelididae утрымлівалі сямействы арэхавых (Juglandaceae) і раіптэлейных (Rhoipteleaceae), а Myricales астатнія сямействы (а таксама Belanops).
Прычынай змяненняў сталі даследаванні, падчас якіх стала зразумела, што Myricales, вызначаныя такім чынам, з'яўляюцца парафілетычнымі ў адносінах да дзвюх іншых груп.