Knowledge Base Wiki

Search for LIMS content across all our Wiki Knowledge Bases.

Type a search term to find related articles by LIMS subject matter experts gathered from the most trusted and dynamic collaboration tools in the laboratory informatics industry.

Аміяк
Выява хімічнай структуры
Агульныя
Хім. формула NH3
Фізічныя ўласцівасці
Стан (ст. ум.) газ
Адн. малек. маса 17.0306 а. а. м.
Малярная маса 17.0306 г/моль
Шчыльнасць 0.0007723 (з.у.)
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення -77.73 °C
Тэмпература кіпення -33.34 °C
Крытычны пункт 132.25 °C
Энтальпія ўтварэння (ст. ум.) -45.94 кДж/моль
Хімічныя ўласцівасці
pKa 9.21
Растваральнасць у вадзе 89.9 (пры 0°C)
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS [7664-41-7]
PubChem 222
Рэг. нумар EINECS 231-635-3
SMILES
RTECS BO0875000
ChemSpider 217

Аміяк, NH3, нітрыд вадароду — прасцейшае[1] хімічнае злучэнне азоту з вадародам.

Пры нармальных умовах бескаляровы газ з рэзкім характэрным пахам (пах нашатырнага спірту), амаль удвая лягчэй за паветра, вельмі атрутны. Растваральнасць NH3 у вадзе надзвычай вялікая — каля 1200 аб'ёмаў (пры 0 °C) або 700 аб'ёмаў (пры 20 °C) у аб'ёме вады. Малекула аміяку мае форму трыганальнай піраміды з атамам азоту ў вяршыні.

Выкарыстанне

Аміяк выкарыстоўваецца ў вытворчасці азотнай кіслаты, соды, мачавіны, сінільнай кіслаты, мінеральных угнаенняў і інш.

У халадзільнай тэхніцы носіць назву R717, дзе R — Refrigerant (холадагент), 7 — тып холадагенту (неарганічнае злучэнне), 17 — малекулярная маса.

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 319. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).
  • Химический словарь школьника / Б. Н. Кочергин, Л. Я. Горностаева, В. М. Макаревский, О. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 1990. — 255 с. — 75 000 экз. — ISBN 5-341-00127-3. (руск.)

Спасылкі