Type a search term to find related articles by LIMS subject matter experts gathered from the most trusted and dynamic collaboration tools in the laboratory informatics industry.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Алкмар[1] (нідэрл.: Alkmaar) — горад у Нідэрландах, які знаходзіцца ў правінцыі Паўночная Галандыя.
Упершыню згадваецца ў дакуменце, які датуецца X стагоддзем. Статус горада Алкмар атрымаў у 1254 годзе. У той час Алкмар функцыянаваў як памежная крэпасць і база для аперацый у працяглай барацьбе супраць жыхароў Фрызскіх астравоў. Размешчаны на скрыжаванні водных шляхоў, Алкмар браў плату за транзыт грузаў. Дзякуючы развітым рынкам і камерцыі, Алкмар заваяваў пазіцыю цэнтра, а горад між тым разрастаўся. З 1525 года велізарныя сродкі ўкладваліся ў будаўніцтва каналаў і гарадскіх сценаў для абароны ад уварванняў.
У 1573 годзе горад вытрымаў аблогу, якая праводзіліся іспанскай арміяй пад кіраўніцтвам герцага Альбы. Алкмар быў першым горадам Нідэрландаў, які вызваліўся ад валадарства Іспаніі. Гэта стала паваротнай падзеяй у ходзе Нідэрландскай рэвалюцыі. З тых часоў пайшоў выраз «Перамога пачынаецца ў Алкмары».
У горадзе базуецца футбольны клуб «АЗ».