Type a search term to find related articles by LIMS subject matter experts gathered from the most trusted and dynamic collaboration tools in the laboratory informatics industry.
Май, тра́вень — пяты месяц грыгарыянскага і юліянскага календароў. Складаецца з 31 дня.
Назва май ужываецца ў выданнях Ф. Скарыны[1], у «Храналогіі» А. Рымшы (1581) ужыта як маи[2]:
М(е)с(е)ца мая, погебреиску ія́ръ, / просто ма́и. /
Но́и а́рху готуетъ божимъ повеле́нїемъ, /
абы въ пото́пъ не зги́нулъ зъ своим поколеньемъ. /
Мая 10 дня. /
Праславянская назва травень выяўлена ў помніках старабеларускага пісьменства, напрыклад у Полацкім Евангеллі (ХІІІ ст.) і Лексіконе (1627) Памвы Бярынды[3].
Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, амаль ад пачатку існавала ў форме «май». У газеце «Наша ніва» з 1907 года ўжывалася менавіта яна, за выняткам перыяду 1910—1912 гадоў, калі была практыка ўжывання ў форме травень (май)[4]. Больш шырокае ўжыванне слова травень займела за часам беларусізацыі (1920—1930-я гг.), пасля чаго прызнана састарэлым. У афіцыйным ужытку аднавілася ў 1990-я гады[3].
Назва «май» — адзіны лацінізм з 12 назваў месяцаў, якія ўжываюцца ў літаратурнай беларускай мове.