2004 (MMIV ) — высакосны год, які пачынаецца ў чацьвер ; 2004-ы год нашай эры (н. э.) і ад Нараджэньня Хрыстовага (Н. Хр.); 4-ы год III тысячагодзьдзя і XXI стагодзьдзя і 5-ы год 2000-га дзесяцігодзьдзя.
Падзеі
1 сакавіка — расейскія спэцслужбы забілі Руслана Гелаева
10 сакавіка — прыхільнік групы «Бітлз » з Ганконгу набыў на аўкцыёне пасму валасоў Джона Ленана за 4460 даляраў
11 сакавіка — за 2 дні да выбараў у гішпанскі парлямэнт у мадрыдзкіх электрычках падарваліся 10 бомбаў, каля 200 чалавек загінулі, а больш за 1000 атрымалі раненьні
12 сакавіка — кібэрспорт, пад якім разумеюцца кампутарныя гульні, прызнаны афіцыйным відам спорту ў Расеі
1 траўня — да Эўрапейскага Зьвязу далучыліся 10 новых краінаў — Вугоршчына , Рэспубліка Кіпр , Латвія , Летува , Мальта , Польшча , Славаччына , Славенія , Чэская Рэспубліка , Эстонія
12 жніўня — заснаваная беларуская вэрсія Вікіпэдыі
8 верасьня — разьбілася Капсула Ґенэзіс
7 лістапада — пачала трансьляцыі Беларуская служба «Радыё Швэцыя»
26 сьнежня — землятрус у Індыйскім акіяне , наймацнейшы землятрус на плянэце за апошнія 40 гадоў
Нараджэньні
Сьмерці
17 студзеня — Чэслаў Немэн , польскі музыка
8 сакавіка — Міхась Наўмовіч , дзяяч беларускай эміграцыі, мастак
25 сакавіка — Валянтына Пашкевіч , беларускі пэдагог, грамадзкая і культурная дзяячка
10 красавіка — Яцэк Качмарскі , польскі бард часоў Салідарнасьці
5 чэрвеня — Роналд Рэйган , саракавы прэзыдэнт ЗША
10 чэрвеня — Рэй Чарлз , амэрыканскі музыка і сьпявак
3 ліпеня — Андрыян Нікалаеў , савецкі касманаўт
20 ліпеня — Антоніё Гадэс , гішпанскі танцор і харэограф
29 ліпеня — Язэп Юхо , беларускі навукоўца, доктар юрыдычных навук
14 жніўня — Чэслаў Мілаш , польскі паэт, празаік, эсэіст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі (1980 )
17 верасьня — Рыгор Рэлес , беларускі пісьменьнік і паэт, які пісаў на ідыш
19 верасьня — Мікола Купрэеў , беларускі паэт , пісьменьнік
24 верасьня — Франсуаза Саган , француская пісьменьніца
25 верасьня — Майкл Дэвіс , брытанскі каталіцкі вучоны й публіцыст
8 кастрычніка — Жак Дэрыда , францускі філёзаф
14 кастрычніка — Іван Шамякін , беларускі пісьменьнік
20 кастрычніка — Вераніка Чаркасава , беларуская журналістка
11 лістапада — Ясір Арафат , кіраўнік палестынскай аўтаноміі
30 лістапада — Аляксей Хвасьценка , расейскі паэт і бард
9 сьнежня — Сяргей Войчанка , беларускі мастак і дызайнэр
11 сьнежня — Канстанцін Шышэя , змагар за беларускую незалежнасьць, антысавецкі дзяяч