Type a search term to find related articles by LIMS subject matter experts gathered from the most trusted and dynamic collaboration tools in the laboratory informatics industry.
Шышка — спалучэньне насенных лускавінак зь семязародкамі, разьмешчаных на сярэдняй восі ў пазухах покрыўных лускавінаў, які часам зрастаюцца з насеннымі. Пры высьпяваньні робіцца адраўнелай (елка, хвоя) або мясістай і ягадападоюнай (ціс, ядловец)[1]. Зьяўляецца лесанасеннай сыравінай для лесааднаўленьня і лесаразьвядзеньня.
За пару збору хваёвых шышак з канца лістапада 2011 г. па люты 2012 г. у Беларусі нарыхтавалі 519 тонаў шышак елкі і 374 тоны шышак звычайнай хвоі. Перапрацоўку шышак ажыцьцяўлялі Рэспубліканскі лясны сэлекцыйна-насеньняводчы цэнтар і лесанасенныя цэхі лясных гаспадарак (лясгасп). Найперш перапрацоўваўся ўраджай шышак елкі, бо тая пладаносіць аднойчы на 5 гадоў. У выніку перапрацоўкі атрымалі 3,7 тонаў насеньня эўрапейскай елкі. Агулам у халадзільных камэрах сэлекцыйна-насеньняводчых вытворчасьцяў Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь захоўвалася 13,4 тоны насеньня шышак[2].
У 2012 г. сабралі 441,7 тоны шышак. У 2013 г. — 320,7 тоны шышак. На сакавік 2014 г. лясныя гаспадаркі за пару збору нарыхтавалі 748,5 тоны хваёвых шышак, зь іх 141 тону (18,8%) адборных (сэлекцыйных). Ураджай шышак па абласьцях склаў: Берасьцейская — 100,5 тоны (13,4%), Віцебская — каля 88 тонаў (11,8%), Гарадзенская — 72 тоны (9,6%), Гомельская — 184 тоны (24,6%), Магілёўская — 136 тонаў (18,2%), Менская — 168 тонаў (22,4%). Рэспубліканскі лясны сэлекцыйна-насеньняводчы цэнтар атрымаў з кожнай тоны шышак 1,4% якаснага насеньня, лесанасенныя цэхі лясгаспаў — 1,2% (9 тонаў насеньня)[3].