Knowledge Base Wiki

Search for LIMS content across all our Wiki Knowledge Bases.

Type a search term to find related articles by LIMS subject matter experts gathered from the most trusted and dynamic collaboration tools in the laboratory informatics industry.

Каэфіцыент Джыні (2014)
Чырвоным колерам вызначаны краіны з высокім паказчыкам, зялёным — зь нізкім (2005).

Каэфіцые́нт Джы́ні — статыстычны паказчык, які характарызуе ступень разьмеркаваньня грамадзтва краіны ці рэгіёна паводле якой-небудзь прыкметы (напрыклад, паводле ўзроўню гадавога прыбытку).

Каэфіцыент Джыні можа мець значэньне ад 0 да 100 (0 азначае, што ўвесь прыбытак разьмяркоўваецца абсалютна роўна, 100 азначае, што ўвесь прыбытак знаходзіцца ў аднаго чалавека), разьмешчаных паміж простай раўнамернага разьмеркаваньня і крывой Лорэнца.

Гэта статыстычная мадэль была разьмешчана і распрацавана італьянскім статыстам і дэмографам Карада Джыні і апублікавана ў 1912 годзе ў яго кнізе «Зьменлівасьць і непастаянства».

Такім чынам, каэфіцыент Джыні — макраэканамічны паказчык, які характарызуе дыфэрэнцыяцыю грашовых прыбыткаў насельніцтва ў выглядзе ступені адхіленьня фактычнага разьмеркаваньня прыбыткаў ад абсалютнага роўнага іх разьмеркаваньня паміж жыхарамі краіны.