Type a search term to find related articles by LIMS subject matter experts gathered from the most trusted and dynamic collaboration tools in the laboratory informatics industry.
Літара лацінкі C з гачкам | |
Čč | |
◄ Ą Ć Ĉ Ċ Č Ď Đ Ē Ĕ ► | |
Зьвесткі | |
---|---|
Тып | пашыраная лацінская літара, альфабэтны; |
Гук | [t͡ʂ] |
Альфабэтная пазыцыя | 5 (у беларускай лацінцы) |
Назва ў Юнікодзе | latin capital letter c with caron
latin small letter c with caron |
Юнікод | Č: U+010C č: U+010D |
HTML | Č: Č, Č č: č, č |
UTF-16 | Č: 0x10C č: 0x10D |
URL-код | Č: %C4%8C č: %C4%8D |
Разьвіцьцё | |
| |
Іншае | |
Кірунак пісьма | зьлева направа |
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога |
Č, č (c з га́чкам; курсіў: Č č) — літара лацінскага альфабэту, 5-ая літара беларускага лацінскага альфабэту[1][2][3]. Утвораная ад літары C з дапамогай дыякрытычнага знаку гачак. Звычайна пазначае гук, аналягічны кірылічнай Ч.
Характэрная перш за ўсё для славянскіх моваў (чэскай, славацкай, горна- й ніжнелуцкай, харвацкай, славенскай, басьнійскай, лацінскіх варыянтаў беларускае, сэрбскае й македонскае моваў), балцкіх (летувіскай і латыскай), саамскіх моваў.
Літара таксама ўжываецца пры трансьлітэрацыі кірылічных тэкстаў зь беларускае (беларуская лацінка), расейскае і ўкраінскае моваў. У гэтых альфабэтах зьяўляецца чацьвёртай літарай.
Створаная Янам Гусам для чэскае мовы замест ранейшага спалучэньня літараў Cz. У 1830 харвацкі лінгвіст і палітычны дзяяч Людэвіт Гай адаптаваў яе да харвацкае мовы, адкуль яна з часам была запазычаная ў славенскую, басьнійскую, сэрбскую й македонскую мовы. У 1906 Вацлаў Іваноўскі ўвёў яе у беларускі лацінскі альфабэт.
|