Infrastructure tools to support an effective radiation oncology learning health system
Зьмест
Сьлі́зьніца[1][2][3][4] (лац. tunica mucosa — сьлізьневая абалонка або сьлізістая павалока) — нутраная абалонка полых органаў, сазлучаных са зьнешнім асяродзьдзем. Сьлізьневая абалонка пакрывае паверхню органаў дыханьня, мочавай, плоцевай і стрававальнай сыстэмаў, нутраныя паверхні вочных павекаў і вушэй.
Назва паходзіць ад слова сьлізь (лац. mucus): большасьць сьлізьневых абалонак пакрытыя пластом сьлізі, якую вылучаюць сакрэцыйныя вузы эпітэлю (звычайна — фужэрападобныя вузы).
Глядзіце таксама
Крыніцы
- ^ Павал Трамповіч, Павал Кравайчык. 36. tunica mucosa — слизистая оболочка — сьлізьніца // Беларускія анатамічныя назвы = Nomina anatomica alboruthenica / рэд. Іван Цьвікевіч. — Менск: Інбелкульт, 1927. — Т. ІІ. — (Беларуская навуковая тэрміналёгія).
- ^ А. Стасевіч, С. Варыёцкі. 5. слизистая оболочка — сьлізьніца, сьлізьневая абалонка // Кароткі расейска-беларускі фізыялягічны слоўнік. — Менск: Тэхналёгія, 1993.
- ^ Сяргей Прыхожы, А. Стасевіч, А. Юркін, Аляксандар Сітнік, Ірына Каваленка. слизистая оболочка — сьлізьневая абалонка, слізьніца // Кароткі расейска-беларускі фармакалягічны слоўнік. — Менск: Тэхналёгія, 1995.
- ^ Віктар Варанец. 2. слизистая оболочка — сьлізьніца ж. // Расейска-беларускі, беларуска-расейскі слоўнік мэдыцынскіх тэрмінаў. — Горадня: Гарадзенскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт, 2001.