Infrastructure tools to support an effective radiation oncology learning health system
Зьмест
Зіма — адзін з чатырох сэзонаў у сярэдніх шыротах. Астранамічна яна пачынаецца зь зімовага сонцавароту (каля 21 сьнежня ў паўночным паўшар’і і 21 чэрвеня ў паўднёвым), а скончваецца зь вясновым роўнадзеньнем (каля 21 сакавіка ў паўночным паўшар’і і 23 верасьня ў паўднёвым). У мэтэаралёгіі зімой звычаёва лічыцца пасьлядоўная сукупнасьць месяцаў: чэрвень, ліпень і жнівень для паўднёвага паўшар’я і сьнежань, студзень і люты для паўночнага.
Беларусь
Сярэдняя тэмпэратура зімы 2019–2020 гадоў у Беларусі склала +1,5 °C, што было на 5,5 °C вышэй за кліматычную норму. У выніку тая зіма стала найцяплейшай за ўвесь час агульнакраёвага назіраньня цягам 140 гадоў. Ва ўсе зімовыя месяцы сярэдняя тэмпэратура засталася вышэйшай за 0 °C, таму кліматычная зіма абмінула Беларусь. Сьнежнае покрыва адсутнічала, што адпавядала сярэднеэўрапейскай зіме. Ападкі былі ў выглядзе дажджу і мокрага сьнегу. Папярэднім прыкладам настолькі цёплай зімы ў Эўропе быў сьнежань 1819 году, калі назіралася квітненьне садоў[1].
Крыніцы
- ^ Сяргей Куркач. Сёлетняя вясна будзе цяплейшай за звычайную // Газэта «Зьвязда», 26 лютага 2020 г. Праверана 3 сакавіка 2020 г.
Вонкавыя спасылкі
Зіма — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў