FAIR and interactive data graphics from a scientific knowledge graph
Змест
Поліфілетычная група грыбоў | |||||
---|---|---|---|---|---|
Назва | |||||
Лішайнікі | |||||
Статус назвы | |||||
Састарэлы таксанамічны | |||||
Лацінская назва | |||||
Lichenes | |||||
Бацькоўскі таксон | |||||
Падцарства Нізшыя расліны (Thallophyta) | |||||
Прадстаўнікі | |||||
|
|||||
|
Ліша́йнікі[1] (Lichenes) — група ніжэйшых раслін, утвораных сімбіёзам грыба (мікабіёнт) і водарасці (фікабіёнт).
Больш за 400 родаў, каля 20 тыс. відаў; на Беларусі 38 сямействаў, 114 родаў, каля 500 відаў[2]. Найбольш пашыраны: алекторыя, анаптыхія, апеграфа, артонія, бацыдыя, буэлія, гіпагімнія, графіс, калаплака, калема, кладонія, ксанторыя, лабарыя, леканора, лецыдзея, меланелія, пармелія, пармеліёпсіс, пельтыгера, пертузарыя, пірэнула, рамаліна, рызакарпан, стэрэакаўлан, уснея, фісцыя, цэтрарыя, эвернія і інш.
Растуць на дрэвах, камянях, глебе.
Шматгадовыя (узрост бывае да тысяч гадоў) расліны шэрага, бурага, аранжавага, чорнага і іншых колераў. Вегетатыўнае цела — слаявіна, або талом, утворана перапляценнем грыбных гіфаў і клеткамі водарасці. У складзе лішайнікаў часцей аднаклетачныя (26 родаў) і некалькі відаў ніткаватых водарасцей. Яны складаюць 10—15 % ад усяго аб’ёму слаявіны. Па анатамічнай будове вылучаюць гамеамерную слаявіну (водарасці ў ёй размешчаны амаль раўнамерна) і гетэрамерную (водарасці ўтвараюць 1-2 адасобленыя слаі пад верхняй коркай слаявіны). Па форме бываюць накіпныя, або коркавыя (аспіцылія, леканора), ліставатыя (ксанторыя, пельтыгера) і кусцістыя (кладонія, уснея). Размнажаюцца вегетатыўным спосабам і спорамі. Першымі засяляюць неўрадлівыя глебы і назапашваюць арганічныя рэчывы.
3 лішайнікаў атрымліваюць лішайнікавыя кіслоты, антыбіётыкі, лакмус, фарбы і інш. На поўначы ісландскі лішайнік, кладонія — асноўны корм паўночных аленяў.
Адчувальныя да забруджвання атмасферы (гл. ліхенаіндыкацыя).
Вывучае лішайнікі ліхеналогія.
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Ліша́йнікі // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 432—433. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Определитель лишайников СССР. — Л., 1975. — Вып. 3. — С. 85—105. (руск.)
- Ahmadjian V. (1993). The Lichen Symbiosis. New York: John Wiley & Sons. ISBN 0-471-57885-1.
- Brodo, I.M., S.D. Sharnoff, and S. Sharnoff, 2001. Lichens of North America. Yale University Press, New Haven.
- Gilbert, O. 2004. The Lichen Hunters. The Book Guild Ltd. England.
- Haugan, Reidar / Timdal, Einar (1992): Squamarina scopulorum (Lecanoraceae), a new lichen species from Norway. Nordic Journal of Botany 12(3): 357—360.
- Hawksworth, D.L. and Seaward, M.R.D. 1977. Lichenology in the British Isles 1568—1975. The Richmond Publishing Co. Ltd., 1977.
- Kershaw, K.A. Physiological Ecology of Lichens, 1985. Cambridge University Press Cambridge.
- Kirk PM, Cannon PF, Minter DW, Stalpers JA. (2008). Dictionary of the Fungi. (10th ed.). Wallingford: CABI. ISBN 9780851998268.
- Purvis, O.W., Coppins, B.J., Hawksworth, D.L., James, P.W. and Moore, D.M. (Editors) 1992. The Lichen Flora of Great Britain and *Ireland. Natural History Museum, London.
- Sanders, W.B. 2001. Lichens: interface between mycology and plant morphology. Bioscience 51: 1025—1035.
- Seaward, M.R.D. 1984. Census Catalogue of Irish Lichens. Glasra 81 — 32.
- Van Haluwyn, C., Lerond, M. 1993. Guide des lichens: Lechevalier. — Paris.