Артыкул дня
Жан-Луі Трэнціньян
«Тры колеры: Чырвоны » (фр. : Trois Couleurs: Rouge ) — мастацкі фільм 1994 года, апошняя карціна польскага кінарэжысёра і сцэнарыста Кшыштафа Кеслёўскага . Суаўтарам сцэнарыя выступіў Кшыштаф Пясевіч , галоўныя ролі выканалі Ірэн Жакоб і Жан-Луі Трэнціньян . Фільм з’яўляецца сумеснай вытворчасцю Францыі , Польшчы і Швейцарыі . Гэта завяршальная частка трылогіі «Тры колеры », дзе кожны фільм меў акцэнтаваць увагу на адным з ідэалаў Вялікай французскай рэвалюцыі , адлюстраваных у дэвізе «Свабода, роўнасць, братэрства ». Тэма фільма «Тры колеры: Чырвоны » — братэрства [en] .
Прэм’ера адбылася
16 мая 1994 года ў межах конкурснай праграмы
47-га Канскага кінафестывалю , дзе карціна лічылася фаварытам, аднак у выніку не атрымала ўзнагарод. Фільм у той жа час меў прызнанне англамоўных крытыкаў. Прэміяльны сезон прынёс карціне 19 кінаўзнагарод, сярод якіх прэміі «
Сезар » і «
Незалежны дух [en] », а таксама 3 намінацыі на «
Оскар », 4 — на прэмію «
BAFTA », намінацыі на «
Залаты глобус » і «
Еўрапейскую кінапрэмію »
(далей… ) .
Ці ведаеце вы, што…
Выява дня
Зорнае скопішча R136 ў туманнасці «Тарантул».