Type a search term to find related articles by LIMS subject matter experts gathered from the most trusted and dynamic collaboration tools in the laboratory informatics industry.
Бурэбіста | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Дапікс | ||||||
Пераемнік | Камосікус | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 90-я да н.э. | ||||||
Смерць | 44 да н.э. | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бурэбі́ста — цар Дакіі ў 82 год да н.э. — 44 год да н.э..
У першай палове I стагоддзя да н.э. гета-дакі дасягнулі высокага ўзроўню развіцця. Адбыўся пераход да новага тыпу гаспадаркі, заснаванай на гандлі. Крэпкія сувязі з грэчаскімі этнасамі спрыялі аб’яднанню плямёнаў. Іншай важнай прычынай стала пагроза заваявання. На поўначы і паўночным захадзе ўзмацняліся кельты. На ўсходзе скіфы, бастарны, сарматы аказвалі ціск на тэрыторыі гетаў. Але найбольш небяспечнымі рабіліся рымляне, якія пасля захопу Грэцыі і Македоніі вельмі блізка падышлі да гета-дакскіх тэрыторый. Усе гэтыя фактары спрыялі аб’яднанню гета-дакскіх плямёнаў пад кіраўніцтвам Бурэбісты. Яго бліжэйшым паплечнікам у кіраванні дзяржавай стаў першасвятар Дэкенэй.
Страбон паведамляе аб лёсе Бурэбісты:
«Бурэбіста, гет, дасягнуў вярхоўнай улады над сваім племенем. Ён здолеў адрадзіць свой народ, абяссілены працяглымі войнамі, і ўзвысіць яго шляхам фізічных практыкаванняў, устрымання і паслушэнства сваім загадам настолькі, што за некалькі гадоў ён заснаваў вялікую дзяржаву і падпарадкаваў гетам большую частку навакольных плямёнаў. Ён стаў абуджаць страх нават у рымлян, паколькі бязбоязна пераходзіў Істр, спусташаючы Ілірыю; спусташаў таксама краіну кельтаў… Каб утрымаць племя ў паслушэнстве, ён звярнуўся за дапамогай да калдуна Дэкенэя, які падарожнічаў па Егіпту і навучыўся даведвацца аб асобных прадвесцях, па якім ён паведамляў волю багоў. Неўзабаве яго абвясцілі богам, як я ўжо згадваў, калі казаў аб Залмоксісе».
Асноўнае ядро новай дзяржавы знаходзілася на поўдні цяперашняй Трансільваніі ў раёне цяперашніх Арэшційскіх гор, добра абароненым натуральнымі пера
Кіраўнікі Румыніі |
---|
шкодамі. Тут таксама знаходзіліся значныя запасы мінеральных рэсурсаў. Ядро дзяржавы было значна ўмацавана. Па сведчанню гісторыкаў, плошча прыкладна ў 150 км² была пераўтворана ў магутную крэпасць, што сведчыць аб цэнтралізацыі ўлады. Пачынаючы з Арэшційскіх гор, улада Бурэбісты распаўсюджвалася на ўсе землі, занятыя гета-дакамі. На ўсходзе тэрыторыя распаўсюджвалася да ракі Паўднёвы Буг. На поўдні Бурэбіста, згодна са Страбонам, учыняў набегі аж да самых межаў рымскай правінцыі Македонія, на паўночным усходзе паспяхова ваяваў з кельтамі і нават з племенем боеў, што жыло на тэрыторыі сучаснай Чэхіі. Страбон таксама паведамляе, што вярхоўным жрацом, прадказальнікам і галоўным саветнікам цара быў нейкі Дэкенэй, якога шанавалі як бога; ён вымусіў дакаў вырубіць вінаградныя лозы і «жыць без віна».
Згодна са Страбонам, Бурэбіста быў забіты падчас мяцяжу. Яго, хутчэй за ўсё, арганізавалі арыстакраты, незадаволеныя палітыкай умацавання цэнтралізаванай улады, якую праводзіў Бурэбіста. Але нельга выключаць і версію арганізацыі забойства Рымам. Пасля смерці Бурэбісты дзяржава распалася на 4 часткі.
Гістарычнае значэнне перыяду праўлення Бурэбісты вялікае. Ён здолеў стварыць першую аб’яднаную дзяржаву гета-дакаў, якая распаўсюдзілася па ўсёй тэрыторыі жыхарства гэтых плямён. Але створаны ім племянны саюз аказаўся недаўгавечным і не перарос у паўнавартаснае і ўстойлівае дзяржаўнае ўтварэнне. Больш чым праз стагоддзе пасля смерці Бурэбісты яго справу працягнуў Дэцэбал, але канчатковым вынікам яго дзейнасці стала ваенная параза і пераўтварэнне Дакіі ў рымскую правінцыю.